Свет

У Данецку памёр расійскі прапагандыст Андрэй Бабіцкі. Колішні «дэмакрат», які не прайшоў выпрабаванне Крымам

Да Еўрамайдана 2014 года Бабіцкі працаваў на «Радыё Свабода», але пасля ён падтрымаў анексію Крыма, звязаўся з пракрамлёўскімі выданнямі і пераехаў жыць у падкантрольны сепаратыстам Данецк.

Бабіцкаму было 57 гадоў. 

Ён атрымаў вядомасць, працуючы карэспандэнтам у гады першай і другой чачэнскіх войнаў, прытым выказваў спачуванне чачэнцам.

У 2000 годзе яго спачатку затрымалі расійскія сілавікі, а пасля абмянялі на палонных расійскіх салдат. Чачэнцы Бабіцкага вызвалілі, але неўзабаве пасля гэтага яго зноў затрымалі ў Расіі, аштрафаваўшы з-за падробленых дакументаў.

Працу Бабіцкага ў Чачні крытыкаваў Уладзімір Пуцін, які ў той час быў кандыдатам у прэзідэнты. «Нядобра супрацоўнічаць з бандытамі і пісаць, што яны галовы адразаюць нашым салдатам, каб паказаць увесь жах гэтай вайны», — казаў тады Пуцін.

На «Радыё Свабода» Бабіцкі працаваў да 2014 года, але, як і многія іншыя расіяне з рэпутацыяй дэмакратаў, не вытрымаў ідэалагічнага выпрабавання «рускай вясной». У 2014 годзе ён падтрымаў далучэнне Крыма да Расіі і пакінуў «Радыё Свабода». З 2015 года ён працаваў у ДНР, пісаў для расійскіх СМІ. Па апошнім этапе біяграфіі, хутчэй за ўсё, яго і будуць ацэньваць у цэлым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму9

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Усе навіны →
Усе навіны

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?20

Павел Севярынец прыехаў у Варшаву ФОТАФАКТ7

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі12

ЗША правядуць у Маямі перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны супраць Украіны2

Чаму некаторыя людзі заўсёды спазняюцца? Вызначылі пяць чыннікаў4

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў2

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў18

У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана5

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму9

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць