Грамадства

У Беларусі хочуць перагледзець бяспошлінныя ліміты на пасылкі з-за мяжы

У Беларусі могуць падняць парог бязмытнага ўвозу для пасылак з-за мяжы да 1000 еўра за адно паштовае адпраўленне.

Пра гэта Zerkalo.io паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Раней такую мяжу ўсталявалі да 1 кастрычніка ў ЕАЭС, але ў Беларусі такое рашэнне да гэтага часу не прынятае.

— Гэты нарматыўна-прававы акт яшчэ знаходзіцца на ўзгадненні ў дзяржорганах. Праходзіць унутранае ўзгадненне — удакладнілі ў ведамстве.

У Мінсувязі паведамілі, што парог бязмытнага ўвозу тавараў хочуць падняць да 1000 еўра і 31 кілаграма на адну пасылку, як гэта зрабілі на ўзроўні ЕАЭС. Як чакаецца, колькасць такіх бандэроляў не будзе абмежаваная.

У Беларусі цяпер ліміты — 22 еўра і 10 кілаграмаў на адну пасылку. Пры гэтым колькасць бандэроляў, якія можна замовіць за месяц, неабмежаваная. У Расіі да змяненняў на ўзроўні ЕАЭС былі ліміты ў 200 еўра і 31 кілаграм на адну пасылку, як і ў цэлым на ўзроўні ЕАЭС.

Пра тое, што ў Беларусі могуць павялічыць ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў, распавёў ў інтэрв'ю «Беларусь-1» міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

З прапановай падняць ліміт на пасылкі на ўзроўні ЕАЭС выступіла Расія. Масква прапанавала павялічыць яго да 1000 еўра і да 31 кілаграма на адну бандэроль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам20

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Усе навіны →
Усе навіны

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

«Мы недаацэньваем маштаб асобы Кадырава. Тое, што нам здавалася немагчымым, магчыма»11

Каго больш цэняць жанчыны — тых, хто кажа «Я цябе кахаю», або тых, хто мые посуд?8

Таямнічая і ўплывовая Меланія. Новы падыход жонкі прэзідэнта Трампа да ролі першай лэдзі

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць»7

«Мінская праўда» апублікавала прэс-рэліз Аб'яднанага пераходнага кабінета і пахваліла яго працу4

Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал US Open6

У Полацку на месцы, дзе будавалі радзільны дом, будзе аўтасалон3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам20

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць