Вайна

Колькасць загінулых у Краматорску ўжо дасягнула паўсотні

Колькасць загінулых на чыгуначным вакзале ў Краматорску дасягнула 50 чалавек. 12 з іх памерлі ў бальніцы. Сярод ахвяраў — 5 дзяцей, паведаміў кіраўнік Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Паўло Кірыленка.

Загінулыя ў выніку ракетнага ўдару

У бальніцах знаходзяцца 98 пацярпелых, з іх 16 дзяцей, 46 жанчын і 36 мужчын.

Ракетны ўдар па вакзале быў нанесены сёння. На корпусе ракеты, якая ўдарыла па Краматорскім вакзале, быў надпіс па-руску «За детей». 

Аляксей Арастовіч, дарадца прэзідэнта Украіны, заявіў, што Краматорск быў атакаваны ракетай тыпу «Іскандэр». Па словах дарадцы Зяленскага, расіяне мэтанакіравана ўдарылі па мірных людзях, якія чакалі эвакуацыі.

Пазней Офіс Зяленскага паведаміў, што ўдар быў нанесены «Точкой-У». Гэта ракетны комплекс савецкай распрацоўкі. Яны ёсць на ўзбраенні ва Украіне, у Расіі яны нібыта з узбраення знятыя, але іх бачылі пры транспарціроўцы па Беларусі. 

Расійская і беларуская прапаганда адразу абвінавацілі Украіну ў атацы на свой жа горад.

Чытайце таксама:

Ракетамі быў атакаваны чыгуначны вакзал Краматорска. На адной быў надпіс па-руску «За дзяцей»

Каментары

Цяпер чытаюць

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА3

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута пра сваю «справу змоўшчыкаў»: Злавілі лохаў, якія паверылі ў тое, што змова магчымая12

Стась Карпаў: А што, ёсць абавязак — любіць гей-парады?67

Кітайскі конік, які з'явіўся ў выніку браку вытворчасці, стаў вірусным хітом сезона3

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома5

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы42

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА3

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць