Грамадства

Прэзідэнт Германіі хацеў прыехаць у Кіеў, але Зяленскі не хоча яго бачыць

Штайнмаер хацеў наведаць Украіну і прыехаць у Кіеў разам з урадавымі дэлегацыямі з іншых краін ЕС ужо ў сераду, 13 красавіка.

Паводле інфармацыі Bild, атрыманай з украінскіх урадавых колаў, Штайнмаер хацеў наведаць Украіну і прыехаць у Кіеў разам з урадавымі дэлегацыямі з іншых краін ЕС ужо ў сераду, піша «Украінская праўда».

Аднак, па звестках выдання, на гэты момант прэзідэнт Уладзімір Зяленскі не хоча сустракацца з ім у Кіеве з-за цесных сувязяў нямецкага палітыка з Расіяй у мінулым.

«Мы ўсе ведаем пра цесныя сувязі Штайнмаера з Расіяй, якія таксама былі адзначаныя формулай Штайнмаера (тычылася прадастаўлення Данецку і Луганску асаблівага парадку самакіравання). Цяпер яму не рады ў Кіеве. Паглядзім, ці зменіцца гэта», — паведаміў выданню украінскі дыпламат у Кіеве.

Па інфармацыі Bild, з Кіева ў офіс федэральнага прэзідэнта паступіла дакладная заява аб тым, што на гэты момант яны не гатовыя ні да якіх сустрэч. Аднак нельга выключаць магчымасць сустрэчы ў будучыні, заявілі ў Кіеве.

Сёння Штайнмаер знаходзіцца з візітам у Польшчы, дзе ён сустрэўся, у прыватнасці, з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Асноўная тэма візіту — вайна Расіі супраць Украіны. З Польшчы Штайнмаер мог адправіцца ва Украіну.

Штайнмаер пацвердзіў, што быў гатовы паехаць у Кіеў разам з калегамі з Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, але там палічылі яго прысутнасць непажаданай.

«Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда некалькі дзён таму прапанаваў, каб мы разам з прэзідэнтамі Эстоніі, Латвіі і Літвы здзейснілі паездку ў Кіеў, каб падаць там моцны сігнал агульнай еўрапейскай салідарнасці з Украінай. Я быў гатовы да гэтага, але … я павінен прыняць да ўвагі, што ў Кіеве гэта было непажадана», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася23

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць