Муніцыпалітэт Вільні заявіў, што настаўнікі, якія ўхваляюць расійскую агрэсію ва Украіне, не павінны працаваць у школах, паведамляе delfi.lt.

Прадстаўнікі віленскай мэрыі адзначылі, што маюць інфармацыю пра настаўнікаў, якія распаўсюджваюць расійскую прапаганду на занятках і пакідаюць запісы ў сацыяльных сетках пра падтрымку ваеннай агрэсіі ва Украіне.
Мэрыя лічыць, што такія звальненні — канкрэтны прыклад таго, што кіраўніцтва школаў павінна выявіць такіх людзей і паклапаціцца, каб іх у школе не засталося, а не чакаць, калі будуць звяртацца бацькі. Віцэ-мэр Вільні Томас Гульбінас асабіста заклікаў школы і бацькоў інфармаваць муніцыпалітэт пра кожны праблемны выпадак.
«Калі мы сталі высвятляць сітуацыю, настаўнікі падалі заявы пра звальненне, цяпер іх ужо няма ў школах. Аднак звальненне на ўласнае жаданне не перашкаджае ім уладкавацца на працу ў іншай школе», — зазначаюць у мэрыі Вільні.
На гэты момант звольніліся двое такіх настаўнікаў. Паводле Гульбінаса, муніцыпалітэт кансультуецца з юрыстамі наконт звальнення такіх настаўнікаў паводле артыкула. Гарадская рада пастараецца зрабіць так, каб такія настаўнікі не маглі больш уладкавацца на працу ў іншую школу.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары