Паліцыя Лондана аштрафуе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана за наведванне ім вечарынкі ў гонар свайго дня нараджэння. Праблема ў тым, што мерапрыемства прайшло падчас лакдаўна, уведзенага з-за пандэміі COVID-19, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на Даўнінг-стрыт.

Першапачаткова Борыс Джонсан адмаўляў, што парушаў правілы каранціну. Пазней, аднак, ён папрасіў прабачэння за наведванне мерапрыемстваў, хоць і настойваў, што быў толькі на «працоўных сустрэчах». Расследаваннем займалася паліцыя.
Апавяшчэнне аб штрафах таксама атрымалі міністр фінансаў Рышы Сунак і жонка прэм'ер-міністра Кэры Джонсан.
Усяго паліцыя Лондана расследуе 12 мерапрыемстваў, якія прайшлі на Даўнінг-стрыт і ў іншых урадавых будынках падчас каранціну. За парушэнне правілаў ізаляцыі іншым удзельнікам ужо выпісана больш за 50 штрафаў.
Джонсан стаў першым дзейным прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, які быў пакараны за парушэнне закона. Лідары лейбарыстаў заклікаюць яго сысці ў адстаўку.
Каментары