Грамадства

Праваабарончыя арганізацыі патрабуюць спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць вызваліць прафсаюзных лідараў.

«Мы патрабуем неадкладна вызваліць усіх затрыманых прафсаюзных лідараў і актывістаў, а таксама ўсіх палітычных зняволеных. Мы патрабуем неадкладна спыніць дыскрымінацыю незалежных прафсаюзаў, рэпрэсіі, кампанію па запалохванні грамадскіх і прафсаюзных актывістаў, іх адміністрацыйным і крымінальным пераследзе, татальным знішчэнні свабоды асацыяцый.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі, у тым ліку прафсаюзныя, і праваабаронцаў усіх краін публічна выказаць рашучы пратэст супраць грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і даць ацэнку дзеянням беларускіх улад, выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для аказання ўплыву на змену цяперашняй сітуацыі, а таксама працягваць аказваць падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці Беларусі», — гаворыцца ў заяве, падпісанай праваабарончым цэнтрам «Вясна», БХК і Lawtrend

Нагадаем, што 19 красавіка ў офісах прафсаюзаў і ў кватэрах актывістаў прайшлі ператрусы. У сераду 20 красавіка стала вядома пра затрыманне Аляксандра Бухвостава, Віталя Чычмарова, Аляксандра Ярашука, Ірыны Бут-Гусаім, Ігара Ледніка (ён затрыманы яшчэ 18 красавіка), сёння стала вядома пра затрыманне актывіста прафсаюза РЭП Вацлава Арэшкі. Ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Таксама няма сувязі з Янай Малаш, Ганнай Дусь, Васілём Бераснёвым, Дзмітрыем Бародкам, Міхаілам Громавым, Вадзімам Пайвіным, Юрыем Беляковым.

Адзіны, каго пасля допыту адпусцілі — Ігар Комлік.

Усе гэтыя людзі — лідары і актыў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, а таксама Свабоднага прафсаюза металістаў, Свабоднага прафсаюза беларускага, Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, якія ўваходзяць у яго склад.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі78

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі замерзнеце — заходзьце да нас пагрэцца». Бібліятэкарка з Магілёва расказала, як змагла знайсці сябе ў прафесіі ў Польшчы5

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі78

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць