Свет

Борыс Джонсан: Гарантыі Украіне Захад дасць, але не тыя, якія яна хоча

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што верыць ва ўзгадненне заходнімі краінамі гарантый бяспекі для Украіны, але яны не будуць паўтараць 5-ы артыкул НАТА, што ёсць ключавым патрабаваннем Украіны. Пра гэта піша BBC.

Украінская дэлегацыя на перамовах у Стамбуле 29 сакавіка перадала расійскай сваё бачанне міжнароднага дакумента, які зафіксуе гарантыі бяспекі для Украіны. Ключавое патрабаванне — гарантыі бяспекі Украіны павінны быць аналагічныя 5-му артыкулу НАТА.

Паводле гэтага артыкула, калі нехта нападзе на Украіну, то гаранты павінны на працягу трох дзён правесці кансультацыі і забяспечыць ахвяры агрэсіі неабходную дапамогу: даць узбраенне, увесці свае войскі і закрыць неба. Сярод гарантаў Украіна бачыць краіны Рады Бяспекі ААН, у прыватнасці, Вялікабрытанію, Кітай, ЗША, Францыю, Турцыю, Германію, Канаду, Польшчу, Італію і Ізраіль.

Джонсан верыць, што заходнія краіны падтрымаюць патрабаванні Украіны гарантаваць бяспеку ад будучых нападаў.

Але ён бачыць гэтыя гарантыі праз наданне ўзбраення, навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў і абмен разведвальнымі дадзенымі.

Джонсан заявіў, што гэта дазволіць Украіне забяспечыць «стрымліванне баявых дзеянняў», гэта значыць адбіць імкненне агрэсара атакаваць, зрабіўшы яго атаку невыканальнай або малаверагоднай.

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць