Свет

Даля Грыбаўскайце: Не трэба баяцца Трэцяй сусветнай вайны, бо яна ўжо ідзе

Экс-прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце, выступаючы падчас дыскусіі ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта заявіла, што нельга адступаць пасля кожнага запалохвання з боку Расіі. Захад, на яе думку, не павінен баяцца пачатку Трэцяй сусветнай вайны, бо гэтая вайна на самай справе ўжо ідзе, піша delfi.lt.

Даля Грыбаўскайце. Фота: DELFI / Kiril Čachovskij

Экс-прэзідэнтка Літвы сказала, што нельга адступаць пасля кожнага запалохвання з боку Расіі.

«Трэба адважыцца на канфрантацыю і прыняць выклік, які кінула Расія. Гэтыя спробы Захаду адступаць, каб нібыта пазбегнуць Трэцяй сусветнай вайны, — то

гэтая Трэцяя сусветная вайна ўжо ідзе. Яна еўрапейская. Гэта вайна не толькі з Украінай. Яна супраць усяго дэмакратычнага свету, супраць ўсталяванай пасля Другой сусветнай вайны архітэктуры бяспекі, яна ўжо ідзе.

Не мы яе пачалі, не мы абвастраем сітуацыю. Калі мы будзем адступаць і дазволім агрэсару садзіцца нам на галаву, ён залезе і зменіць увесь парадак, наступствы будуць дрэннымі, мы з імі не справімся. Асабліва такія краіны, як мы — маленькія», — заўважыла Грыбаўскайце.

Па яе словах, заходнікі павінны думаць пра сваю бяспеку, каб Пуцін быў спынены і раздушаны на тэрыторыі Украіны.

«Еўропа занадта малая для канвенцыйнай вайны, у плане абароны — трэба спыняць вайну там, дзе яна пачалася, і як мага хутчэй, усімі сіламі.

Наша бяздзейнасць азначае пашырэнне вайны. Чым больш геаграфічна мы будзем аддаляцца ад канфлікту, тым хутчэй ён наблізіцца да нас», — папярэдзіла Грыбаўскайце. 

На пытанне, што Захад павінен рабіць, каб зрынуць урад Пуціна, экс-прэзідэнтка адказала:

«Мяне такое пытанне абурае, гэта праява заходняй наіўнасці. Мы сутыкаемся з зусім іншай цывілізацыяй. Ягоная ўлада трымаецца не на падтрымцы людзей, а на «сілавіках» і іншых фінансавых структурах.

Ніколі пры наяўнасці такой прапаганды, такой таталітарнай сістэмы, такога пераследу людзі з-за страху не выйдуць на вуліцы яго зрынаць».

«Таму не трэба мець ілюзіі, быццам мы можам неяк уплываць на меркаванне, неяк прапхнуць інфармацыю праз гэты бар'ер, — усё роўна, якую, ёй ніхто не будзе верыць. Мы думаем на заходні манер, а яны — на ўсходні. Гэта зусім іншая цывілізацыя. Сілкаваць ілюзіі, быццам мы можам неяк уздзейнічаць, а людзі на вуліцах скінуць Пуціна — гэтага ў гісторыі ніколі не было і не будзе», — мяркуе Грыбаўскайце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць