Грамадства

Генштаб Беларусі: «Захад вядзе падрыхтоўку да ваенных дзеянняў на ўсходнім напрамку»

Члены НАТА за год удвая нарасцілі сілы ва Усходняй Еўропе, а ўдарныя групоўкі могуць быць створаны каля граніц Расіі і Беларусі ў самыя кароткія тэрміны. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення ‒ намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Руслан Касыгін, піша «Зеркало».

Фота: Мінабароны 

Паводле яго, супрацьборства паміж Расіяй і Захадам сёння пераходзіць у «фактычна крызісную сітуацыю».

Прычынай усяму ён лічыць намер ЗША «дабіцца ваеннай перавагі на сусветнай арэне, балансуючы пры гэтым на мяжы вайны»:

— ЗША і іх саюзнікі максімальна нарасцілі комплекс антырасійскіх і антыбеларускіх жорсткіх мер практычна па ўсіх жыццёва важных для Расіі і Рэспублікі Беларусь напрамках, прычым тут у ход ідзе ўсё: ад грубага палітычнага і эканамічнага шантажу, беспрэцэдэнтнага на сённяшні дзень інфармацыйнага ціску да прамых пагроз магчымага прымянення ваеннай сілы, ‒ заявіў намеснік начальніка Генштаба.

Пры гэтым, паводле яго слоў, «пашыраюцца маштабы і павышаецца інтэнсіўнасць мерапрыемстваў», а засяроджаныя каля беларускай мяжы сілы НАТА (каля 37,5 тыс. чалавек), забяспечаны сучасным ударным узбраеннем, удвая перавышаюць аналагічны паказчык 2021 года.

‒ Па сутнасці, вядзецца падрыхтоўка да вядзення ваенных дзеянняў на ўсходнім кірунку, а ўдарныя групоўкі могуць быць створаны каля межаў Расіі і Беларусі ў самыя кароткія тэрміны, ‒ лічыць Касыгін.

4 мая ў Беларусі пачалася раптоўная праверка сіл рэагавання — у Мінабароны заявілі, што мерапрыемствы, якія праводзяцца, «не нясуць ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні для суседніх краін у прыватнасці».

24 лютага пасля сумесных расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў Расія напала на Украіну. Падставаю, паводле беларускага боку, стала нібыта падрыхтоўка нападу на Беларусь з боку Украіны.

53-гадовы Руслан Касыгін нарадзіўся ў Крыме, вучыўся ў Расіі, і адносіцца да групы прарасійскіх сілавікоў, якія кантралююць беларускія сілавыя структуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Паставамі за 10 тысяч даляраў выставілі па продаж цэлую вёску6

У Мінску таксіст распыліў газ у твар удзельніку ДТЗ, які не вызваліў яму дарогу3

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў6

У Беларусі выпусцілі кінашэдэўр пра Канстытуцыю8

У Маскве замест Музея гісторыі ГУЛАГа адкрываюць музей, прысвечаны ахвярам нямецкіх нацыстаў8

Чаму цягнікі ў мінскім метро сіняга колеру?10

У Мінску грузавік згубіў металічныя трубы3

Камандуючы Нацгвардыяй Украіны: Мы можам ваяваць яшчэ некалькі гадоў3

Так пракаментаваў Алімпіяду, што давялося звольніцца. Бос італьянскага канала нарабіў памылак у эфіры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць