Меркаванні44

Аляксей Сюдак: Мы знайшлі і камень, яго трэба толькі вывезці

Гутарка з ініцыятарам стварэння мемарыялу на месцы расстрэлу героя барацьбы за незалежнасць Беларусі Расціслава Лапіцкага.

1 верасня, на дзень нараджэння героя антысавецкага змагання Расціслава Лапіцкага, на месцы ягонага расстрэлу пад Вілейкай, ля вёскі Красны Беражок, усталяваныя крыжы.

Нагадаем, на гэтым месцы год таму грамадскасць Вілейкі паставіла памятны камень, але праз нейкі час вандалы, прысланыя, імаверна, уладамі яго знішчылі.

— Пакуль мы не можам паставіць зноў памятны камень у гонар Лапіцкага. Знішчыць яго лёгка, а нам ставіць вымагае шмат сілаў і сродкаў, – кажа адзін з ініцыятараў стварэння мемарыялу Аляксей Сюдак. — Таму вырашылі паставіць крыжы. У планах — зрабіць у гэтым месцы мемарыял памяці героям змагання за незалежнасць. Тым, чые магілы акупанты наўмысна хавалі, каб не было куды ўскласці кветкі.

НН: Аляксей, а камень, які стаяў на месцы расстрэлу Лапіцкага, адшукаць удалося?

АС: Так, знайшлі. Яго вывезлі за горад і закідалі смеццем. Пакуль забраць яго ў мяне не хапае фізічных магчымасцяў. Патрэбен кран, транспарт. Але мы пастараемся вярнуць камень на папярэдняе месца.

НН: Ты думаеш, што ў тых, хто вывозіў камень Лапіцкаму, не падымецца рука знішчыць крыжы?

АС: Няма ўпэўненасці, што гэтыя крыжы не знішчаць. Але актывісты будуць іх аднаўляць штораз, як гэта рабілі літоўцы на Гары крыжоў.

* * *

У 1948—1949 гадах Лапіцкі з сябрамі стварылі антысавецкую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі. Яна пратрымалася некалькі гадоў, пакуль на яе след не выйшлі спецслужбы. Група ставіла сваёй задачай дабіцца незалежнасці Беларусі, што разглядалася савецкім рэжымам як асаблівае злачынства. Удзельнікаў адправілі гніць у канцлагеры, а кіраўнікі — Расціслаў Лапіцкі ды Факунда Несцяровіч — былі асуджаныя на расстрэл. Несцяровіч напісаў прашэнне аб памілаванні, і расстрэл яму замянілі зняволеннем. Расціслаў пісаць прашэнне адмовіўся. Яго расстралялі ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі. Было яму тады 22 гады.

У Менску яшчэ жыве родная сястра Лапіцкага Вольга, у Касуце захавалася хатка Лапіцкіх. Больш пра Расціслава Лапіцкага ў кнізе: Міхась Чарняўскі. Як пошуг маланкі. — Мінск: Тэхналогія, 2006.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам21

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі распрацавалі сістэму ананімнага адсочвання перамяшчэння людзей і аб'ектаў без біяметрыі4

У Гомельскім раёне 77-гадовы дачнік забіў 45-гадовага і закапаў каля сваёй хаты

У былой зняволенай з Tut.by на вайне ва Украіне загінуў сын16

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію13

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам21

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць