Свет

Міністр фінансаў Расіі заявіў, што правядзенне «спецаперацыі» патрабуе «агромністых» фінансавых рэсурсаў

Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў сказаў на лекцыі ў Фінансавым універсітэце, што правядзенне Расіяй «спецаперацыі» ва Украіне патрабуе «агромністых» фінансавых рэсурсаў, аднак не ўдакладніў канкрэтную суму, якая патрабуецца для вядзення вайны.

Антон Сілуанаў

«На пенсійнае забеспячэнне вялізныя сродкі — 600 мільярдаў рублёў ($9,5 млрд) у гэтым годзе, у наступным годзе адзін трыльён, у наступным такія ж аб'ёмы. Грошы на правядзенне спецаперацыі, вялізныя рэсурсы таксама патрэбныя. Грошы на падтрымку эканомікі таксама патрэбныя грамадзянам, агульны аб'ём так званага бюджэтнага стымулу, які мы запусцілі ў эканоміку, — восем трыльёнаў рублёў ($127 млрд). Велізарныя сродкі. Гэтыя рэсурсы нам патрэбныя, каб падтрымаць эканоміку, падтрымаць нашых грамадзян», — цытуе міністра «Інтэрфакс».

Канкрэтных сум, якія ідуць на вайну, міністр не назваў, але выданне «The Moscow Times» піша на падставе адкрытай статыстыкі: 

«Так, у лютым на фоне падрыхтоўкі кампаніі, перакідвання тэхнікі і сіл да межаў выдаткі выраслі адносна студзеня на 136 млрд рублёў, да 369 млрд. У сакавіку, калі вайна ўвайшла ў актыўную фазу, іх прыйшлося павялічыць яшчэ на 81 млрд рублёў, да 450 млрд, а ў красавіку — яшчэ на 178 млрд рублёў.

У сярэднім ваенная машына «з'ядала» па 21 млрд рублёў за дзень або амаль мільярд рублёў за гадзіну. У выніку бюджэту ўжо не хапае сродкаў — яго дэфіцыт перавысіць 1,6 трлн рублёў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін1

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін1

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць