Спорт

Лучніца Карына Казлоўская сышла са зборнай і з'ехала з Беларусі. Яна падпісантка ліста спартсменаў за свабодныя выбары

Неаднаразовая чэмпіёнка краіны па стральбе з лука 21-гадовая Карына Казлоўская, якая заняла разам з камандай 4-е месца на Алімпіядзе ў Токіа, у сваім Instagram абвясціла аб сыходзе з нацыянальнай каманды Беларусі, паведамляе Tribuna.com.

Спартсменка напісала:

«Мая спартыўная кар'ера пачалася ў 2013 годзе. Я не цешыла сябе амбіцыямі, што спорт стане маім жыццём. Не думала, што стану часткай нацыянальнай зборнай і што змагу паехаць на Алімпійскія гульні, выйграваць медалі на міжнародных спаборніцтвах. Для мяне тады гэта было чымсьці далёкім, чымсьці нерэальным.

Спартыўны вынік развіваўся паступова, месяц за месяцам, год за годам. У 16 я выканала майстра спорту і стала разумець, што стральба з лука для мяне нешта большае, чым проста хобі ці секцыя. Пасля, у 18 гадоў я стала членам нацыянальнай зборнай. Тады я зразумела, што мая мэта — гэта спорт і ўсім сэрцам я буду імкнецца да сваіх лепшых вынікаў.

Я заваявала мноства медалёў, была ў 30-цы лепшых у сусветным рэйтынгу, стала рэкардсменкай краіны больш за 5 разоў, стала фіналісткай на Алімпійскіх гульнях у Токіо. Але для Беларусі гэта значыць абсалютнае нічога.

Мне 21. І на сённяшні дзень беларуская спартыўная кар'ера для мяне скончаная. Пачынаючы з 2020 года я знаходзілася ў пастаянным стрэсе. З-за Алімпійскіх гульняў, пандэміі, выбараў, і пасля палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў краіне да гэтага часу, і вайны ва Украіне.

Дзеля спорту я маўчала, цярпела прыніжэнне, пагрозы, запалохванні. Пазбаўлялася ўсё большай колькасці правоў, абрастала правіламі і кантролем, губляючы ўвесь давер да навакольных мяне людзей, а яны да мяне.

Усё дайшло да кропкі невяртання і мною было прынята рашэнне з'ехаць з краіны. Таму пішу пра тое, што сёння я афіцыйна звольненая з нацыянальнай каманды Беларусі.

Можна назваць гэта пачаткам новага этапу ў маім спартыўным жыцці і добрай навіной. Я вольная і ў бяспецы.

Апошнія радкі маім сябрам з Беларусі: прашу прабачэння, што не змагла з вамі развітацца належным чынам. Спадзяюся, што калі-небудзь змагу ўбачыцца з кожным і не адзін раз. Я вас вельмі люблю», — напісала Казлоўская.

Нагадаем, што Казлоўская з'яўляецца падпісанткай ліста спартсменаў за сумленныя выбары.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну9

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»9

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць