Грамадства

Ціханоўская: Адмена санкцый прынясе Пуціну і Лукашэнку фінансавую перадышку і фальшывае адчуванне перамогі

Святлана Ціханоўская выказалася пра ідэю зняць санкцыі на беларускі калій у абмен на «калідор» для ўкраінскага збожжа праз тэрыторыю Беларусі. Ліст са сваёй пазіцыяй лідарка беларускай дэмакратычнай супольнасці адправіла генеральнаму сакратару ААН, прэзідэнту ЗША і старшыні Рады Еўрасаюза.

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

У лісце Ціханоўская напісала, што адмена санкцый прынясе Пуціну і Лукашэнку фінансавую перадышку і фальшывае адчуванне перамогі.

Гэта ўмацуе іхную перакананасць, што гвалт акупляецца і прывядзе да новых рэпрэсій у Беларусі і большай агрэсіі ва Украіне.

Ціханоўская мяркуе, што блакада ўкраінскіх партоў павінна быць неадкладна знятая. Менавіта гэта, а не паслабленне санкцый, забяспечыць доступ украінскага збожжа на сусветныя рынкі.

Таксама яна адзначае, што пазіцыя ААН павінна быць выразна сфармуляваная: трэба аказваць ціск на Расію, а не на Украіну і на беларускі народ цаной іх бяспекі і будучыні як незалежных і суверэнных краін.

Лукашэнка, на думку Ціханоўскай, страціў здольнасць прымаць суверэнныя рашэнні, яго не лічаць мінімальна надзейным бокам для заключэння пагадненняў. Ён страціў суб'ектнасць, не гаворыць і не дзейнічае ад імя беларускага народа.

Таму замест таго, каб здымаць санкцыі з Лукашэнкі, іх, наадварот, неабходна ўзмацніць, пашырыць іх межы і палепшыць іх выкананне.

Каментары

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША70

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША70

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць