Свет

Прэзідэнт Нікарагуа дазволіў увесці на тэрыторыю краіны расійскія войскі

Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга санкцыянаваў увод у краіну расійскіх войскаў, караблёў і самалётаў у гуманітарных мэтах з другой паловы 2022 года, паведамляе РБК са спасылкай на ўрадавую газету La Gaceta.

Даніэль Артэга. Фота: AP Photo / Alfredo Zuniga

«Персанал, караблі і авіяцыя Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі могуць заходзіць для ўдзелу ў трэніроўках і вучэннях, а таксама аперацыях па аказанні гуманітарнай дапамогі, пошукава-выратавальных і аварыйна-выратавальных работах пры надзвычайных сітуацыях або стыхійных бедствах», — гаворыцца ў паведамленні La Gaceta.

Таксама Артэга дазволіў уезд у краіну ваеннага персаналу ЗША, Мексікі, Кубы, Венесуэлы, Гватэмалы, Сальвадора, Гандураса і Дамініканскай Рэспублікі для вучэнняў або аказання гуманітарнай дапамогі

Раней пасол Расіі ў Нікарагуа, Гандурасе і Сальвадоры Аляксандр Хахолікаў пацвердзіў, што расійскія вайсковыя спецыялісты адкрыта і на законных падставах працуюць у Нікарагуа, а караблі і самалёты ў выпадку неабходнасці могуць наведваць нікарагуанскія парты і аэрадромы.

Гэта дапускаюць законы гэтай цэнтральнаамерыканскай краіны, якая пасля вяртання ў 2007 годзе да ўлады прэзідэнта Даніэля Артэгі (раней займаў пасаду ў 1985—1990 гадах і быў адным з саюзнікаў СССР у Лацінскай Амерыцы) з'яўляецца адной з найбольш прыязных да Расіі і яе палітыкі дзяржаў у свеце. Дастаткова сказаць, што яна адна з літаральна некалькіх дзяржаў, якая следам за Расіяй прызнала ў 2008 годзе незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць