Кіно

Што паглядзець. «Усё паўсюль і адразу» — таленавітая і вясёлая фантастыка

Назва новай амерыканскай стужкі «Усё паўсюль і адразу» (Everything Everywhere All at Once), якую вам сёння прапануем, можа гучаць заблытана, але свая доля праўды ў ёй ёсць. Гэты фільм — сапраўды ўсё паўсюль і адразу: ён надзвычайна амбіцыйны і пры гэтым арыгінальны, а часам і ўвогуле галавакружны, з ноткамі фантастыкі, камедыі і драмы.

Фота: fandango.com

Наша галоўная гераіня — Эвелін Ван, амерыканка кітайскага паходжання. Гэта жанчына сярэдніх гадоў, яна трымае пральню, жыве жыццём, якое падаецца банальным і даволі хаатычным. Мы знаёмімся з Эвелін у ідэальна выкананым пачатковым эпізодзе карціны, якасць якога дае першае ўяўленне пра віртуозную рэжысуру стваральнікаў стужкі Дэна Квана і Дэніэла Шайнерта.

На нашых вачах Ван спрабуе даць рады, здаецца, усім магчымым бедам адразу: у яе хварэе бацька, дачка-падлетак яе не любіць, з мужам у яе таксама праблемы, і тут яшчэ падатковая праверка, піша RadioTimes.

Гэты першы этап стужкі вельмі важны з пункту гледжання сюжэта. Астатняя, фантастычная, частка фільма ўплывае на гледача толькі праз тое, як добра былі прадуманыя ў пачатку адносіны і паводзіны персанажаў, і таму нам ёсць пра каго хвалявацца ў фільме, калі падзеі робяцца крыху вар’яцкімі.

І гэта не жарт. Перад сустрэчай з падатковым інспектарам да Эвелін падыходзіць мужчына, які выглядае вельмі падобным да яе мужа, вось толькі паводзіць сябе нашмат сур’ёзней. Гэты таямнічы незнаёмец — Альфа Вэйманд, версія яе мужа з паралельнага сусвету, які прыбыў у сусвет Эвелін, каб завербаваць яе для выканання важнай задачы.

І вось мы ўжо трапляем у іншы свет — ці, хутчэй, у мноства вельмі розных сусветаў. Канцэпцыя паралельных сусветаў адкрывае для нас бязмежныя магчымасці, і «Усё паўсюль і адразу» ўпраўляецца з імі нашмат цікавей, чым, напрыклад, больш вядомая сага пра доктара Стрэнджа, якая выглядае ў параўнанні з гэтай стужкай дзіўна простай. Што важна, у гісторыю з паралельнымі сусветамі рэжысёры ўплятаюць як цудоўна пастаўленыя сцэны паядынкаў, так і гумар у сваім унікальным стылі.

Гэты гумар часта бессаромна абсурдны. І хаця часам жарты ў стужцы гучаць занадта па-дзіцячаму, у фільме ёсць больш чым дастаткова прычын шчыра смяяцца ўголас. Некаторыя з такіх момантаў прадстаўленыя як спасылкі на іншыя фільмы, у тым ліку на «Рататуй» і «2001: Касмічную адысею».

«Усё паўсюль і адразу» — гэта дакладна фільм не для кожнага, бо камусьці ён можа падацца занадта інфантыльным. Але калі вы проста прымеце гэта і даверыцеся сюжэту, вы знойдзеце ў карціне шмат таго, што можа прынесці вам задавальненне, у тым ліку і добрую жыццясцвярджальную выснову. «Усё паўсюль і адразу» — вясёлы і цікавы спосаб даследаваць сямейныя адносіны і экзістэнцыяльныя тэмы.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,3 / 10

Rotten Tomatoes — 95%

«Будзе балець» — шчыры і эмацыйны серыял пра медыцыну. Вельмі добры

Netflix афіцыйна праанансаваў другі сезон серыяла «Гульня ў кальмара». Хто з герояў вяртаецца?

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць