Кіно

«Будзе балець» — шчыры і эмацыйны серыял пра медыцыну. Вельмі добры 

«Доктар Хаус», «Клініка», «Добры доктар» — было ўжо нямала добрых медыцынскіх серыялаў. Тым не менш, канал BBC One рызыкнуў і прэзентаваў сем серый камедыйнага серыяла «Будзе балець» (This Is Going to Hurt), прысвечанага будням маладога доктара ў брытанскім шпіталі. Мяркуючы па рэйтынгах, суперудала.

Фота: ВВС

«Будзе балець» — адаптацыя кнігі-дзённіка Адама Кея, былога гінеколага адной з дзяржаўных бальніц у Брытаніі. Сцэнарый для серыяла стварыў сам Кей, які некалі сышоў з бальнічных калідораў у сферу тэлебачання.

У выніку выйшла стужка, што аб’ядноўвае ў сябе якасці як камедыі, так і драмы. Спачатку звяртаеш увагу на камедыйны складнік серыяла, і гэта заканамерна. Зыходны матэрыял для «Будзе балець» — напоўненыя жартамі мемуары Кея, ды і сам ён пасля медыцыны найбольш працуе ў сферы гумару і стэндапу, піша Empire.

Але пры гэтым Кей ператварае ўласныя дзённікавыя запісы ў шматузроўневы драматычны серыял. Гэта адначасова і прызнанне ў каханні да брытанскай Службы аховы здароўя, і глыбокая сага аб адносінах, і партрэт чалавека на мяжы, які адчайна спрабуе трымаць сябе пад кантролем і пры гэтым штодзённа выратоўвае жыцці іншых людзей. Героі серыяла вымушаныя працаваць з вельмі, вельмі вялікай колькасцю пацыентаў, нягледзячы на стому, ад якой часам засынаюць у машыне.

У галоўнай ролі — брытанец Бэн Уішаў, вядомы па фільме «Парфума: гісторыя аднаго забойцы» і па ролі К’ю ў трох апошніх стужках сагі пра Джэймса Бонда.

У «Будзе балець» Уішау дэманструе першакласную ігру: ён сумяшчае нястомны сарказм з абаяннем, калі гутарыць з пацыентамі, але пры гэтым доктар у выкананні Уішаў ледзьве не пераходзіць да садызму, калі вучыць малодшага калегу. Дома персанаж не здольны дзяліцца з партнёрам цяжкімі дэталямі сваёй працы, затое ён часам распавядае самае патаемнае публіцы, гледзячы пры гэтым проста ў камеру — і гэта адны з самых смешных момантаў у серыяле.

Але ж ёсць у «Будзе балець» і шмат драматызму — узяць хаця б скаргу пацыента на галоўнага героя, які нібыта злоўжывае службовым становішчам, гэтая гісторыя будзе трымаць вас у напружанні. А адна з серый прысвечаная меркаванаму выпадку хатняга гвалту, і гэта сапраўдны маленькі шэдэўр, створаны з вялікім клопатам і спачуваннем.

Нават гэтая кранальная серыя не падрыхтуе вас да эмацыянальных амерыканскіх горак бліжэй да кульмінацыі серыяла. Падрыхтуйцеся: вам сапраўды будзе балець.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,4/10,

Rotten Tomatoes — 93%.

Індыйскае кіно, расійскія агіткі, але ёсць і рэдкія залацінкі. Якая сітуацыя цяпер у кінатэатрах 

Што паглядзець. «Лесвіца» — захапляльная судовая драма з Колінам Фёртам

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?1

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін32

Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і сліву. Учора ў Мінску выпаў першы летні град1

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто11

Начны ўдар па Кіеве: чацвёра загінулых, 20 параненых1

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго24

У небе над Казахстанам заўважылі незвычайныя аб'екты. Некаторыя пабачылі след, падобны да расійскіга «Арэшніка»3

Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў8

Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?1

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць