Свет

У Еўрасаюзе вялікі дэфіцыт кіроўцаў, не хапае амаль паўмільёна

Без кіроўцаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз, транспартная галіна ЕС будзе несці страты. Прадстаўнікі сферы бізнэсу лічаць, што абысціся без вадзіцеляў грузавікоў з трэціх краін на дадзены момант Еўропе немагчыма, піша «Белорусы и рынок».

Фота ілюстрацыйнае

Транспартная федэрацыя DI Transport (Данія) адрэагавала на заяву міністра транспарту краіны Трынэ Брамсэн адносна кіроўцаў грузавікоў з трэціх краін. Міністр заявіла, што працаўладкаванне вялікай колькасці кіроўцаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, можа сур'ёзна сказіць канкурэнцыю і прывесці да пагаршэння ўмоў працы.

У адказ на гэтыя каментары, а таксама на заклік міністра абмежаваць набор кіроўцаў з трэціх краін, DI Transport папярэдзіла, што абмежаванне працаўладкавання гэтых кіроўцаў будзе мець «сур'ёзныя наступствы для транспартнай галіны».

У DI Transport лічаць, што ЕС мае патрэбу ў спецыялістах з трэціх краін з-за недахопу кіроўцаў.

Кіраўнік аддзела транспартнай палітыкі DI Transport Рунэ Наак адзначыў, што калі будуць уведзеныя дадатковыя абмежаванні, грузавікам прыйдзецца прастойваць, таму што не будзе кіроўцаў, якія маглі б імі кіраваць. Паводле яго слоў, гэта ўскладніць дастаўку тавараў у краіны ЕС і зробіць іх даражэйшымі.

У DI Transport спаслаліся на нядаўняе даследаванне Transport Intelligence, у якім гаворыцца, што ў 10 еўрапейскіх дзяржавах у сукупнасці не хапае 425 тысяч кіроўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў10

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант34

Жанчына нарадзіла дзіця ў сельскай прыбіральні — і яно патанула. СК агучыў падрабязнасці2

На трасе Брэст — Маларыта плануюць адкрыць карчму з кальянам, дыскатэкамі і кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны1

У адзіным у Мінску доме-«калодзежы» прадаюць мансардную кватэру. Гэта трэба бачыць2

З Гродна запусцяць яшчэ тры аўтобусы ў Варшаву2

На міжнародным тэатральным фестывалі ў Магілёве амаль усе пастаноўкі будуць з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў10

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць