Вайна

USAID: Выдаткі Украіны на вайну такія, што дапамогі ЗША ёй не хопіць

Вайсковыя выдаткі Украіны дасягаюць 5-6 млрд даляраў штомесяц. Планаванай дапамогі ЗША ў 7,5 млрд даляраў Кіеву не хопіць, лічыць кіраўнік Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Саманта Паўэр. Пра гэта піша DW.

ФОТА: dsns_telegram

Улады Украіны вымушаныя выдаткоўваць штомесяц да 5-6 млрд даляраў, каб «справіцца з гэтай вайной», заявіла кіраўніца Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) Саманта Паўэр 21 чэрвеня падчас ток-шоў The Way Forward.

Па словах Паўэр, гэта «ашаламляльныя» выдаткі, і нават тых 7,5 млрд даляраў, якія адміністрацыя ЗША рыхтуецца вылучыць у якасці дапамогі Украіне, не хопіць, каб пакрыць выкліканыя вайной выдаткі.

«Мы ведаем, што ў далейшым спатрэбіцца яшчэ вялікая прамая бюджэтная падтрымка», — падкрэсліла кіраўніца USAID.

У красавіку Сусветны банк прагназаваў падзенне ВУП Украіны на 45,1 адсотку ў параўнанні з папярэднім годам. Вайна і выкліканае ёй перамяшчэнне асоб здольныя істотна адбіцца на паказчыках беднасці ва Украіне. Доля насельніцтва краіны, якая жыве за рысай беднасці (для краін з супастаўнымі даходамі гэты парог складае 5,5 даляра ЗША на дзень), пагражае рэзка ўзрасці — з 1,8 да 19,8 адсотку, папярэдзіў Сусветны банк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі44

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх97

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў158

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру5

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу6

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план1

Беларус паставіў новую SIM-картку і атрымаў доступ да чужых перапісак у тэлеграме13

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі44

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць