Свет

«Вельмі-вельмі абмежавана»: у Кіеве расказалі пра дыпламатычную камунікацыю з Беларуссю

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што адзіным каналам камунікацыі Кіева і Мінска з'яўляюцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы краін.

Дзмітрый Кулеба

«У нас ёсць пасол у Беларусі, у нас ёсць амбасада ў Беларусі. У іх ёсць амбасада ў Кіеве. Гэта адзіныя каналы зносін. То бок вельмі суха-афіцыйна, але калі вы думаеце, што там штодня разрываецца паштовая скрынка ад камунікацыі, то гэта не так. Гэта вельмі-вельмі абмежаваныя кантакты», — сказаў Дзмітрый Кулеба ў інтэрв'ю ўкраінскаму выданню LB.ua.

Адказваючы на пытанне журналіста аб магчымым непасрэдным удзеле Беларусі ў вайне з Украінай, міністр нагадаў, што Расія ўжо выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю.

«Калі гаворка пра беларускую армію, мяркую, што гэтыя рызыкі будуць павялічвацца прапарцыйна магчымым поспехам расійскай арміі на тэрыторыі Украіны. Да таго часу, пакуль беларуская армія будзе дакладна разумець, што Узброеныя сілы Украіны здольныя ім сур’ёзна «наваляць», яны будуць усяляк адтэрміноўваць свой заход. Станам на сёння яны гэта дакладна ўсведамляюць», — патлумачыў Кулеба.

Украіна за час расійскай вайны і абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі не накіравала адпаведнай дыпламатычнай ноты з просьбай патлумачыць сітуацыю. Скарачэнне колькасці дыпламатычнага персаналу Украіны ў Беларусі стала нагодай адзінага за ўвесь час вайны афіцыйнага пратэсту, з нагоды якога ў беларускае МЗС Кіеў адправіў ноту.

У заяве, з якой Міністэрства замежных спраў Украіны выступіла 25 лютага аб агрэсіі Расіі, Беларусь згадвалася ў шэрагу пералічэння кірункаў, з якіх адбылася атака расійскіх войскаў. Украінскія дыпламаты заклікалі краіны Захаду ўвесці санкцыі супраць Расіі і дапамагчы зброяй для больш эфектыўнай барацьбы з расійскай агрэсіяй.

У некалькіх краінах Еўропы 25 лютага выклікалі беларускіх амбасадараў у нацыянальныя МЗС праз тое, што Беларусь дапамагае расійскай агрэсіі.

Дагэтуль Беларусь і Украіна маюць дыпламатычныя дачыненні, хаця беларускія дыпламаты амаль у поўным складзе на чале з амбасадарам Ігарам Сокалам выехалі з Украіны.

У Беларусі ўкраінская амбасада працягвае працаваць і дапамагаць украінскім грамадзянам, якія выехалі ў Беларусь добраахвотна альбо іх незаконна вывезлі расійскія войскі пры адыходзе з памежных з Беларуссю абласцей Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА121

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

Павел Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам пасля 5 гадоў за кратамі8

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення27

Пазняк: Амаль не сумняваюся, што Мелказёрава атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва131

П'яныя расійскія вайскоўцы жорстка расправіліся з сям'ёй з Пакроўска, якая чакала «вызвалення» ад Украіны24

Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» Украіны ў мірных перамовах6

«Па-беларуску «Слана» Філіпенкі набывалі больш ахвотна, чым па-руску». Якія кнігі сёння ў топе? Інтэрв'ю з кіраўніцай выдавецтва Gutenberg Publisher5

«Дачка» EPAM Systems увайшла ў топ-10 найбуйнейшых бізнэсаў Грузіі

Шахед трапіў у шматпавярховік Кіева. Яшчэ адзін — у прыпынак грамадскага транспарту ў вобласці ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА121

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць