Меркаванні11

Конь з мечам ды іншыя славутасці

Сем мясцінаў, якія варта наведаць Лукашэнку ў Вільні.

Сем мясцінаў, якія варта наведаць Лукашэнку ў Вільні.

1. Паколькі Віленскі форум мае эканамічны характар, пачнем з гаспадарчага базісу. Пойдзем маршрутамі простага чаўнака, пачнем з пачатку, то бок з віленскага вакзалу, паколькі паспаліты, заклапочаны нізасцю літоўскіх цэнаў, беларус трапляе ў Вільню найчасцей менавіта праз чыгуначны вакзал, дзе яго на Прывакзальнай плошчы ветліва сустракае супермаркет сеткі ІКІ: танная вяндліна, смачныя сыры і выдатныя віны, а ў якасці сувеніра – размаітыя абрысы сакоціса (нацыянальны літоўскі прысмак).

2. Каб ужо цалкам пакончыць з вашыва-блыхастым пытаннем, варта перасесці з «Мэрсэдэса» (часам у Вільні вялікія заторы) і, узяўшы маршрутку, накіравацца ў бок віленскіх мікрараёнаў, дзе месціцца гандлёвы цэнтр «Акропаліс». На ўласныя вочы пракантраляваць, што мае прапанаваць нам паўночная суседка ў гандлёвым аспекце і колькі беларусаў там тусуецца.

3. Пакінуўшы пакупкі ў асабістай аховы, можна скокнуць-глянуць у гістарычным цэнтры на Вострую Браму, на сценах якой выштукавана самая вядомая ў свеце выява «каня з мечам». Усё ж такі бээнэфаўцы яго прыдумалі ці не бээнэфаўцы?

4. Непадалёк ад Вострае Брамы, таксама на Вастрабрамскай вуліцы, можна пахадзіць ля Базыльянскіх муроў, дзе колькасць беларускіх шыльдаў, вядома, не перавальвае за адпаведную колькасць у раёне наменклатурнай вуліцы Пуліхава ў Мінску, але сёе-тое там таксама ёсць: тут табе і табліца, якая абазначае месца Віленскай беларускай гімназіі, вунь дзе шыльды Гарэцкаму (ён тут жыў), а там – віленчукам Ігнату Дамейку і Язафату Кунцэвічу.

5. Калі практыкуюцца адведкі беларускіх санаторыяў на выгнанні (то бок, дом адпачынку «Беларусь» на Чорным моры), дык чаму не ўганараваць прысутнасцю беларускае ВНУ на выгнанні? Маем на ўвазе, віленскі будынак ЕГУ (Валакюпу, 5).

6. Скарына, канечне, піцерац, але сякі-такі час ён крыху прабавіў таксама ў Вільні. Можна схадзіць і паглядзець на адмыслова выштукаваную мемарыяльную шыльду (вул.Стыклю, 4), якая пазначае месца скарынаўскай, перавезенай з Прагі, першадрукарні.

7. Музей былога літоўскага КДБ (Музей ахвяраў генацыда) (вул. Аўку, 2а). Завітаць, каб пераканацца, якую файную і прыбытковую ўстанову культуры можна зрабіць з жоўтага будынка з вежай у Мінску.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава7

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава7

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць