Улады памілавалі двух фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў
Учора ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, што месціцца ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, прыйшло рашэнне па памілаванні двух чалавек.
Гэта Ігар Рубеж (1960 г.н., які быў асуджаны да 2,5 года «хіміі» па арт. 369 КК РБ за «абразу прадстаўніка ўлады») і Максім Жалязноў (2003 г. н, жыхар Гомеля, які быў асуджаны да 1,5 года «хіміі» па арт. 369 КК РБ за «абразу прадстаўніка ўлады»), паведамляе dissidentby.
Каментары