Свет

У Польшчы выкрылі групоўку, якая незаконна вазіла мігрантаў праз Беларусь

Памежная ахова Польшчы паведаміла пра ліквідацыю міжнароднай злачыннай групоўкі, якая незаконна вазіла мігрантаў з краін Блізкага Усходу ў Заходнюю Еўропу праз Беларусь. Аперацыя прайшла ў некалькіх краінах 13 ліпеня. 10 чалавек у Польшчы і аднаго ў Вялікабрытаніі затрымалі на падставе нямецкага ордара, а вобшукі праходзілі ў 22 месцах у Польшчы, чатырох у Літве і двух у Нямеччыне.

Фота: strazgraniczna.pl

Затрыманым у Польшчы ад 24 да 39 гадоў, усе яны з Сілезіі — рэгіёна вакол Уроцлава на паўднёвым захадзе Польшчы. Яны «маюць дачыненне да супольнасці сілезскіх футбольных «псеўдафанатаў». Сярод затрыманых — лідар групоўкі, які кантактаваў з «заказчыкамі» працэдуры перавозкі мігрантаў. Праз футбольных хуліганаў групоўка ладзіла лагістыку, вербавала «кур’ераў», перакладчыкаў, перавозчыкаў і «бухгалтараў».

Над аперацыяй працавала створаная ў лютым аператыўная група з польскіх памежнікаў і супрацоўнікаў іншых службаў, супрацоўнікаў розных службаў Эстоніі, Фінляндыі, Германіі, Латвіі і Літвы. Аперацыю каардынаваў Еўрапол.

Працэдура перавозкі мігрантаў у Германію ці Вялікабрытанію выглядала наступным чынам. Па прыбыцці ў Беларусь яны самі або з дапамогай «гідаў» перасякалі польска-беларускую мяжу, потым перадавалі сваю лакацыю лідару групы — іх падбіралі футбольныя хуліганы і на арандаваных машынах адвозілі ў Германію. Злачынцы атрымлівалі грошы толькі пасля таго, як з’яўлялася пацвярджэнне выкананай замовы: напрыклад, фота мігрантаў у пункце прызначэння.

За перавозку аднаго замежніка групоўка атрымлівала 1-2 тысячы еўра, калі дастаўляла да Нямеччыны, а калі дастаўляла ў Вялікабрытанію, то мела ажно 11-13 тысяч еўра. Агулам група зарабіла як мінімум 400 тысяч злотых — звыш 83 тысяч еўра па цяперашнім курсе.

Якія пакаранні пагражаюць затрыманым, пакуль не паведамляецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць