Новы рэсурс, які будзе запушчаны ў гэтым годзе, дазволіць падарожнікам адкрываць турыстычныя магчымасці горада Гомеля і Гомельскай вобласці, паведаміў загадчык сектара спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама Ігар Назарчук.

Турыст, які спампуе мабільную праграму, зможа самастойна выбраць маршрут, выбудаваць сваё падарожжа з улікам раскладу руху транспарту і нават надвор’я.
У мабільным гідзе можна будзе знайсці карту, дзе пазначаныя аб’екты для наведвання, месцы размяшчэння і харчавання. Тут жа суб’екты турыстычнай індустрыі змогуць самастойна дадаваць інфармацыю пра свае паслугі, а госці пакідаць водгукі.
Інфармацыю пра сваё падарожжа можна будзе захаваць ў закладках ці падзяліцца ёй з сябрамі, якія захочуць паўтарыць ваш маршрут.
Каментары