З мяшком на галаве і звязанымі рукамі. Расіяне вывезлі ўкраінскага падлетка ў дзіцячы дом у Беларусі, але там яго выратавалі
Украінскія следчыя завялі справу аб гвалтоўным перамяшчэнні расійскімі вайскоўцамі ўкраінскага падлетка ў Беларусь, піша «Радыё Свабода».

Непаўналетняга хлопца затрымалі 26 сакавіка разам з яго старэйшым братам на адным з расійскіх блок-пастоў у Вышгарадскім раёне Кіеўскай вобласці, калі яны на роварах вярталіся дадому ад сваёй сястры з вёскі Прыбірск у гэтым жа раёне.
Гэтая гісторыя апісаная ў адным з судовых рашэнняў, вынесеных па справе супраць расійскіх вайскоўцаў па факце парушэння законаў і звычаяў вайны, якая расследуецца з 9 чэрвеня.
Пасля затрымання расіяне праверылі іх дакументы, раздзелі і аглядалі целы хлопцаў у пошуках тату. Калі нічога падазронага не знайшлі, загадалі ім чакаць, а паміж сабой пачалі размаўляць пра тое, што браты нібыта з'яўляюцца дыверсантамі.
Праз гадзіну пасля гэтага хлопцаў пасадзілі ў БТР з надпісам «V» і павезлі іх у кірунку Чарнобыля. Па дарозе ім спачатку нацягнулі на галовы мяшкі для смецця, а потым спыніліся, вывелі з БТР, завязалі клейкай стужкай рукі і пачалі біць, абвінавачваючы іх у дыверсійнай дзейнасці.
Потым братоў, адзін з якіх быў непаўналетні, пасадзілі ў аўтобус і з мяшкамі на галовах і завязанымі рукамі павезлі ў невядомым кірунку. Праз нейкі час аўтобус спыніўся і іх завялі ў нейкае памяшканне. Пасля праверкі, якую праводзілі, як яны зразумелі па форме, беларускія памежнікі, братоў раздзялілі — малодшага адправілі ў інтэрнат у Мазыр.
Пазней украінскаму падлетку паведамілі, што яго перамесцяць у дзіцячы дом — спецыяльны педагагічны цэнтр у Мазыры. Але дырэктарка гэтай установы звязалася з прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа, каб знайсці бацькоў ці сваякоў хлопчыка. Іх знайшлі, і 22 красавіка хлопец позна ўвечары вярнуўся дадому.
Пра лёс старэйшага брата ў судовым рашэнні не згадваецца. Невядома, дзе ён знаходзіцца, — на тэрыторыі Беларусі ці Украіны, або яго вывезлі ў Расію.
-
Пяскоў: Перамовы Пуціна з Зяленскім магчымыя толькі ў Маскве
-
Мінэнерга Украіны заявіла, што Расія аднавіла ўдары па інфраструктуры. Зяленскі кажа, што мэтанакіраваных удараў не было
-
Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары