Вайна44

Ва Украіне хочуць увесці крымінальную адказнасць за атрыманне жыхарамі акупаваных тэрыторый расійскага пашпарта

Віцэ-прэм'ерка ўкраінскага ўрада Ірына Верашчук паведаміла ў сябе ў фэйсбуку, што ўлады краіны не выключаюць магчымасць увядзення крымінальнай адказнасці за атрыманне расейскага пашпарта. «Менавіта гэта сёння абмяркоўвалі на закрытай міжведамаснай нарадзе», — напісала Верашчук.

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні пакуль яшчэ не прынята.

«Праца над законапраектам працягваецца, дыскусіі яшчэ будуць, але кірунак вызначаны», — піша Верашчук.

Абмеркаванне гэтага пытання віцэ-прэм'ерка апісала так: «Пытанне не столькі юрыдычнае, колькі палітычнае. З аднаго боку пашпарт акупанта дапамагае простаму чалавеку выжыць падчас часовай акупацыі. З іншага боку — як гэта растлумачыць нашым грамадзянам, якія стаяць насмерць за нас усіх на перадавой?»

«Можна доўга і складана дыскутаваць на тэму юрыдычных тонкасцяў, правоў чалавека і неабходнасці выжываць у акупацыі. Але не будзем забывацца: на чырвоным расійскім пашпарце шмат украінскай крыві — вайскоўцаў і цывільных, жанчын і дзяцей», — дадала Верашчук.

У абмеркаваннях пад пастом віцэ-прэм'еркі пераважная большасць каментароў — усе яны напісаныя па-ўкраінску і з патрыятычных пазіцый — скіраваныя супраць такога намеру ўрада.

Людзі звяртаюць увагу на тое, што многія людзі маглі застацца пад акупацыяй толькі таму, што не мелі іншага выбару, расійскія пашпарты ім могуць навязвацца сілай, а іх прыняцце можа быць адзінай магчымасцю для выжывання і ператрывання.

Урэшце, выказваюць каментатары непакой, прыняцце такога закона можа мець вынікам тое, што насельніцтва, пастаўленае фактычна ў сітуацыю паміж молатам і кавадлам і змушанае падпарадкавацца ціску з боку акупантаў, стане проста баяцца вяртання ўкраінскай улады. І гэта акурат тое, чаго вельмі хацелі б расіяне.

Каментары4

  • жэстачайшэ мяккая дыктатарка
    23.07.2022
    шаноўнае спадарства, а ці чулі вы, які закон прыняла іхняя ,,свабодная,, рада? што інвалідам цяпер можна ваяваць. вось так - зацверджана на самым высачайшым узроўні. раней такі указ існаваў толькі ў якасці дэкрэту ад зяленскага
  • Keep calm and enjoy your dictatorship
    23.07.2022
    жэстачайшэ мяккая дыктатарка, па-першае, ніякага закону яшчэ няма, па-другое - там ідзе вайна, вайна з агрэсарам, са знешнім ворагам, і ў ваенны час прымаюцца часовыя законы, каб папярэдзіць калабарантаў.
    І пра якую свабоду выбару ў РБ ідзе размова? Калі халуі не бачаць розніцы паміж лукашыкай хунтай, што знішчае народ, і дэмакратычна абраным урадам Украіны, якая ваюе з рашысткімі агрэсарамі, то не бачу сэнсу нешта тлумачыць. Атрымлівайце асалоду ад вашай вашывай мяккай дыктатуры!
  • А почему сразу уголовка?))
    23.07.2022
     Что мозгов не хватает придумать, чтобы статус российского паспорта упал ниже плинтуса?))))

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць