У Вінніцкай вобласці святары дзвюх праваслаўных цэркваў пабіліся на пахаванні загінулага вайскоўца
Інцыдэнт адбыўся 22 ліпеня ў вёсцы Яланец Тамашпальскай грамады, дзе развітваліся з байцом Аляксандрам Зінівым, які служыў радыётэлефаністам самаходна-артылерыйскай батарэі і загінуў пад Мікалаевам.

На развітанні былі прадстаўнікі як атрымаўшай томас ад Канстанцінопальскага патрыярхата Праваслаўнай царквы Украіны, так і Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.
Святар Тамашпальскай рэлігійнай абшчыны ПЦУ протаіерэя Міхайла Васілюк у сваім выступе сярод іншага згадаў, што Пуцін развязаў вайну ва Украіне, у прыватнасці, пад заклікам абароны вернікаў Маскоўскага патрыярхату і заклікаў прыхаджан адмовіцца ад канфесіі, якая мае сувязі з Масквой. Ягоны апанент з УПЦ МП не вытрымаў і кінуўся ў бойку.
Абодвух святароў развялі людзі, прысутныя на пахаванні. Чуваць, як яны просяць ставіцца з павагай да памяці нябожчыка.
-
Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты
-
Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны
-
Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus
Каментары