Украінскі Генштаб: Ракетная пагроза з Беларусі будзе існаваць яшчэ тры месяцы
Генштаб УСУ заявіў, што пагроза ракетных абстрэлаў з боку Беларусі будзе захоўвацца яшчэ 3 месяцы, хоць імавернасць узброенага ўварвання з боку Беларусі па-ранейшаму ацэньваецца як нізкая. Пра гэта сказаў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Украіны Аляксей Громаў.

«Не выключаецца магчымасць ажыццяўлення сіламі падраздзяленняў спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь сумесна з падраздзяленнямі спецыяльнага прызначэння і баевікамі прыватных вайсковых кампаній Расійскай Федэрацыі ўзброеных правакацый», — сказаў Громаў падчас брыфінгу.
Правакацый чакаюць у прыгранічных раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей. У Кіеве мяркуюць, што іх мэтай можа быць стварэнне сярод беларусаў антыўкраінскіх настрояў.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары