Грамадства

Затрымалі экс-следчага з Пружан. Што пра яго вядома

Былы сілавік рэзка выказваўся пра ГУБАЗіК, вайну ва Украіне і Лукашэнку. Цяпер можа атрымаць да 4 гадоў калоніі.

Максіму Куроўскаму 40 гадоў, скончыў мясцовую школу, пасля Акадэмію МУС. Працаваў операм групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Пружанскага РАУС.

Затым — следчы Пружанскага райаддзела Следчага камітэта. Звольніўся ў 2020 годзе. 

Куроўскі жанаты, мае дваіх малых дачок. Жонка працавала настаўніцай пачатковых класаў.

Некалькі гадоў таму мясцовая прэса нават пісала пра сям’ю Куроўскіх. Жывуць у аднушцы, мараць пабудаваць свой дом. Удзельнічаюць у розных лакальных актыўнасцях, кшталту інтэлектуальна-забаўляльных квізаў ці парадаў калясак:

«Жонка ўбачыла аб’яву, неяк няўпэўнена прапанавала Максіму паўдзельнічаць, а ён вазьмі і падтрымай ідэю.

Варта адзначыць, лёгкі на ўздым Максім (чаго нельга сказаць пра большасць мужчын, згадзіцеся) не проста прыдумаў агульную ідэю для вобразу сям’і Куроўскіх, але і ўзяў на сябе амаль усе клопаты па падрыхтоўцы. Ён пераабсталяваў каляску дачкі ў «карабель Элізабет», змайстраваў касцюмы для сябе і жонкі, якія, згодна з задумай, паўсталі ў вобразах піратаў Карыбскага мора. На той момант у сям’і падрастала толькі дачушка Ліза, — пісаў мясцовы партал budni.by. —

А два гады таму Юлія і Максім завялі яшчэ адну сямейную традыцыю — пераапранацца ў касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі і віншаваць родных і знаёмых з Новым годам. Кожны год напярэдадні свята яны безвынікова мітусіліся ў пошуках касцюмаў, пакуль аднойчы Максім не сказаў: «Няўжо я, чалавек з вышэйшай адукацыяй, не разбяруся, як робіцца выкрайка і з якога боку падыходзіць да швейнай машынкі?!» Так у шафе Куроўскіх з’явіліся касцюмы, якія яны апранаюць, чым дораць прыемныя эмоцыі як дзецям, так і дарослым».

Максіма Куроўскага затрымалі некалькі дзён таму, акрамя яго вядома мінімум пра траіх затрыманых з Пружан.

Як вынікае з паведамленняў сілавікоў, прэтэнзіі ўзніклі да каментараў, якія Куроўскі пакідаў у тэлеграм-чатах.

Адзначым, пісаў экс-следчы на беларускай мове:

Скрыншоты паведамленняў выклаў канал, звязаны з сілавікамі

На відэа, якое апублікаваў брэсцкі ГУБАЗіК, Максім Куроўскі кажа, што яго падазраюць у напісанні каментараў, якія абражаюць Лукашэнку. Гэта артыкул 368 КК, пакаранне ад штрафу да 4 гадоў калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ22

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

У сакрэтным і футурыстычным мінскім шматпавярховіку прадаецца трохпакаёвая кватэра. Кошт квадрата ўражвае1

Эканаміст Крук: Жыць далей спадзяваннямі 2020-га — інфантыльна8

«Уіткаф не ведае, пра што кажа». Спецпасланнік Трампа няправільна зразумеў Пуціна — Крэмль усё яшчэ хоча атрымаць чатыры ўкраінскія вобласці7

У Херсонскай вобласці беспілотнікі атакавалі аўтобус. Загінулі два чалавекі, 16 параненых

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі11

Пад Мінскам кошка знікла падчас урагану і вярнулася праз тры дні2

У Варшаве пачалася канферэнцыя «Новай Беларусі»48

У Мінску прадаецца марожанае па 100 рублёў. Няўжо яго сапраўды прывозяць з КНДР?

Праваабаронцы зафіксавалі за пяць гадоў больш за 100 тысяч фактаў пераследу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ22

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць