Самыя пітушчыя — жыхары Кастрычніцкага раёна сталіцы. А наогул кожны мінчанін з пачатку году патраціў на алкаголь 378 тыс. рублёў.
Больш за 700 мільярдаў рублёў [па 378 тыс. рублёў на кожнага мінчаніна? - НН] выдаткавалі сёлета жыхары сталіцы на набыццё спіртных напояў.
Часцей за ўсё месцічы куплялі гарэлку — амаль паўтара мільёна дэкалітраў, радзей — каньяк (55 тысяч дэкалітраў).
Самыя пітушчыя — жыхары Кастрычніцкага раёна сталіцы.
За восем месяцаў яны выжлукцілі 236 тысяч дэкалітраў гарэлкі. Самыя цвярозыя жывуць у Савецкім і Партызанскім раёнах.
Сёлета рэалізацыя лікёра-гарэлачных вырабаў вырасла 28 працэнтаў, слабаалкагольных — на 26 адсоткаў. У той жа час продаж гарэлкі скараціўся на 3 адсоткі.
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары