Камунальная драма: у Кобрыне суседзі перакапалі участак, шукаючы памыйную яму, якой няма ВІДЭА
Пенсіянерка з Кобрына і ейны сын абвінавачваюць ва ўсіх побытавых бедах сваіх суседзяў, якія нібыта зрабілі побач з іх участкам туалет і памыйную яму.
У суседскім канфлікце спрабавала разабрацца ТРК «Брэст».
Пенсіянерка Марыя Дзям'янаўна знайшла расколіны пад вокнамі свайго дома. Акрамя гэтага, у склепе, па словах жанчыны, пачала з'яўляцца чорная цвіль, якой раней не было.


У гэтым яна вінаваціць суседзяў, якія нібыта ўладкавалі побач туалет і памыйную яму. А калі яны ўключаюць пральную машыну, то ў пенсіянеркі яшчэ і раса ўнутры акна з'яўляецца.
Суседзі прэтэнзіі адмаўляюць і кажуць, што жанчына проста шукае нагоды для сваркі і тэрарызуе ўвесь раён.

Сына суседкі Марыя Дзям'янаўна абвінаваціла ў тым, што ён у дзве гадзіны ночы сядзеў у туалеце і пасля выцягваў нейкія трубы. Яна, маўляў, паўгадзіны стаяла і ўсё бачыла.
У канцы сюжэта суседзі перакапалі меркаванае месца, дзе нібыта знаходзіцца памыйная яма, але нічога не знайшлі.

Прадстаўнікі «Водаканала» пацвердзілі, што ніякай каналізацыі няма і прэтэнзій да жыхароў няма.
Намеснік начальніка аддзела архітэктуры раёна, якога таксама ўцягнулі ў разборкі, сказаў, што з прычынамі расколін трэба разбірацца. Для гэтага пенсіянерцы трэба замаўляць экспертызу.
Каментары
а як там у Израили, ци Амерыцы твае родсвинники пажываюць? так жа добра, як и ты?
несколькими документами, а именно: ...
·
не меньше 3 метров от забора соседей;
·
не меньше 5 метров от красной линии улицы;
·
не меньше 3 метров от красной линии проездов.
Крыша здания должна быть выстроена таким образом, чтобы полностью исключить
слив воды или сход снега на территорию соседей.
При размещении строения также обязательно нужно соблюдать существующие
противопожарные расстояния."
уважаемые органы) в следующий раз проверьте пжлт прежде всего расположение дома Дямъянауны согласно нормам, п.ч. видно, что от стены ее дома до соседнего участка меньше метра