Грамадства77

На якія спецыяльнасці ў ВНУ сёлета быў попыт, дзе недабор і што з ахвотнымі вучыцца на сілавікоў

Паглядзелі, якія прахадныя балы і конкурсы былі ў вядучых універсітэтах і сілавых ВНУ. Сітуацыя ў Акадэміі МУС і Ваеннай акадэміі адрозніваецца ад мінулагодняй.

БДУ

Недахоп абітурыентаў быў на філалагічным факультэце — на спецыяльнасцях па беларускай і славянскай філалогіі. Падалі дакументы 21 чалавек, а факультэт планаваў узяць на спецыяльнасць 30. Пасля аб'яўляўся дадатковы набор.

Не было попыту ў Інстытут тэалогіі імя святых Мефодзія і Кірыла: планавалі ўзяць 25, падалі документы — 17. Таксама, як і на філалагічныя спецыяльнасці, адкрываўся данабор.

Самы ж высокі конкурс у БДУ быў традыцыйна на «дызайн» (кірунак — камунікатыўны дызайн) — 12 чалавек на месца.

Найбольшыя прахадныя балы на бюджэт дзённай формы навучання склаліся на наступных спецыяльнасцях:

  • «лінгвакраіназнаўства» — 385 балаў
  • «міжнародныя адносіны» — 377 балаў
  • «міжнароднае права» — 374 балы
  • «прыкладная інфарматыка» — 372 балы
  • «рэгіёназнаўства» — 368 балаў
  • «эканамічная інфарматыка» — 367 балаў
  • «сусветная эканоміка» — 364 балы
  • «біяінжынерыя і біяінфарматыка» — 358 балаў
  • «інфарматыка» — 354 балы

БДУІР

Больш за ўсё заяў у БДУІР падалі на спецыяльнасць «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» (факультэт камп'ютарных сістэм і сетак). Туды планавалі ўзяць 53 чалавек, а прыйшлі дакументы ад 268 (столькі чалавек пазначылі гэтую спецыяльнасць прыярытэтнай). Там жа быў і самы высокі прахадны бал — 374, каб трапіць на бясплатную форму.

У топе таксама аказаліся кірункі «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (у гульнявой індустрыі) з прахаднымі 369 баламі, «інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» — з 368 баламі, «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (у бізнэс-менеджменце) — з 367 баламі.

Прасцей за ўсё было паступіць на «радыёэлектронныя сістэмы» — туды на бюджэт бралі з 272 баламі.

Агулам у БДУІР падалі на 10% менш заяў, чым летась — 3,6 тысячы (у 2021-м было 4 тысячы).

БНТУ

На некаторых спецыяльнасцях тут быў недабор. Напрыклад, «трактарабудаўніцтва» планавалі ўзяць 25 чалавек, у выніку атрымалася набраць толькі 7, на «гідрапнеўмасістэмы мабільных і тэхналагічных машын» на 45 месцаў было 15 заявак. На кірунку «аўтаматызаваныя электрапрывады» не хапіла для плану 30 чалавек, «водагаспадарчае будаўніцтва» — 31 чалавек, «электрычныя станцыі» — 22 чалавекі. Трэба сказаць, што гэтыя кірункі і раней не карысталіся папулярнасцю.

Самыя высокія прахадныя балы ў БНТУ на бюджэт на наступных спецыяльнасцях:

  • «маркетынг» — 346 балаў
  • «мытная справа» — 343 балы
  • «архітэктурны дызайн» — 337 балаў
  • «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» — 337 балаў
  • «менеджмент» — 336 балаў
  • «кіраванне дызайн-праектамі на прамысловым прадпрыемстве» — 336 балаў
  • «бізнэс-адміністраванне» — 333 балы
  • «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» — 332 балы

Акадэмія МУС і Ваенная акадэмія

Тут недабор на факультэт міліцыі грамадскай бяспекі. Пры плане прыёму 145 чалавек (калі не лічыць яшчэ некалькі месцаў для Мінабароны) набралі 56 заяў. Для залічэння на бюджэт было дастаткова 145 балаў.

Пры гэтым ахвотных пайсці на факультэт крымінальнай міліцыі і на следча-экспертны факультэт шмат. На кірунак «аператыўна-вышуковая дзейнасць» падалі 282 заявы на 120 месцаў. На «судова-пракурорска-следчую дзейнасць» — 183 на 77. Конкурс — 2,4 чалавека на месца.

Летась конкурсы на гэтыя кірункі былі ніжэйшыя — 1,2 і 1,5 чалавека на месца адпаведна.

У Ваеннай акадэміі, калі глядзець на лічбы агулам, сёлета недабору не было. Летась, нагадаем, там недалічыліся каля 100 абітурыентаў. А паступіць на факультэт ваеннай разведкі ці ўнутраных войск у 2021-м можна было са 121 балам (гэта ў сярэднім па 30 балаў за атэстат і ЦТ). 

Чытайце таксама: 

Недабор на бюджэт ва ўніверсітэты — 490 чалавек. Месцы засталіся ў Вайсковай акадэміі і сельгасакадэміі ў Горках

«У выкладчыкаў менш пафасу, чым у сталічных, якія самі некалі прыязджалі з перыферыі». Чаму мінчукі паступаюць ва ўніверсітэты ў рэгіёнах

Колькі каштуе навучанне ў еўрапейскіх універсітэтах?

«Вінная каля 45 тысяч рублёў». Выпускнікі, якія не хочуць адпрацоўваць размеркаванне, расказваюць, як шукаюць грошы 

Каментары7

  • Абу
    27.08.2022
    Дзеткі непадрыхтаваныя да жыцця. Нейкія дызайны і маркетынгі... А трэба-ж у сельскагаспадарчы, каб навучалі як бульбу вырошчваць. Бо ж за жалезным плотам нікому гэтыя дызайны не патрэбныя. А з бульбачкай хоць з галадухі не памрэш.
  • Алег
    27.08.2022
    Наша Нива сделайте модерацию такую же как на цензор.нет
    Что бы сами пользователи могли удалять комментарии троллей.
    По определению читателей больше чем троллей, например если 3-4 человека нажимают кнопку удалить комментарий он удаляется .
  • Ахрэн Піліпавіч Крстач
    27.08.2022
    Трэба дэкрэтам міністра адукацыі прымусова накіроўваць выпускнікоў школаў у ВНУ. У першую чаргу ў сельскагаспадарчыя ВНУ, у аграпрамысловую галіну. Паляводзтва, жывёлагадоўля, рыбхоз, харчовая прамыловасьць, вытворчасьць піва й віна. Бо ўсё гэта патрабуецца людзям у першую чаргу. А то навыдумлялі нейкіх факультэтаў, кляпаюць дызайнераў ды адміністратараў, а каровам сена паднесьці няма каму. І яшчэ адну рацуху ўношу да разгляду: на час пасяўной і ўборачнай кампаніяў трэба пазачыняць усе рэстараны ды іншыя забаўляльныя ўстановы, музеі, выставы, студыі. Што пасееш - тое й пажнел, што пажнеш - тым і пражывеш.

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць