Грамадства33

Генпракуратура завяла крымінальныя справы за «адмаўленне генацыду беларускага народа» ў двух СМІ

Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу «па факце распаўсюджвання групай неўстаноўленых асоб на інтэрнэт-рэсурсах «Флагшток» і «Зеркало» інфармацыі аб адмаўленні генацыду беларускага народа.

Дзеянні кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 130-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для правядзення папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт.

«Флагшток» пракаментаваў навіну такім чынам:

«На нашым рэсурсе неаднаразова паўставала тэма раскопак у Шчокатаўскім лесе, якія з 2021 года праводзіць пракуратура. У нашых матэрыялах мы паведамлялі, што раней у гэтым лесе праводзіліся масавыя расстрэлы савецкіх грамадзян НКВД.

Завядзенне крымінальнай справы рушыла ўслед за публікацыяй «Флагштока», дзе была прыведзена схема з будаўнічай дакументацыі ўсходняга абыходу ў Гомелі з размяшчэннем пахаванняў у Шчокатаўскім лесе. Цяпер гэта схема выдаленая з сайта Гомельскага УКБ».

Чытайце таксама:

Гомельскія ўлады выпадкова пацвердзілі масавыя расстрэлы ў 1937 годзе. А цяпер апраўдваюцца, кажучы, што гэта памылка 

Каментары3

  • васа
    26.08.2022
    Дзіўныя пракуроры. На гэтых рэсурсах ніхто не адмаўляе генацыд. Усе згодны, што ён існуе і здяйсняецца зараз вашымі рукамі.
  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    26.08.2022
    Каб казаць аб генацыдзе, трэба адчыніць тлумачальны слоўнік, і пацікавіцца сэнсам гэтага слова. Але не ў гэтай краіне, Лукашэнка сказаў генацыд, таму генацыд.
  • Satan
    26.08.2022
    В канале полка Калиноускага годный текст появился с названием "Дзённік Каліноўца. Гісторыя другая." Воистину так: @Жахлівае, ганебнае надмагілле рэжыму, для якога людзі – гэта проста мяса. Помнік усёй іх хлусні і пафасу. Манумент тупасці і крывадушнасці. Усё сышлося на гэтай няшчаснай дупе. Усё супала – і месца, і час. І частка цела.@

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць