Свет

Машыну прынцэсы Дыяны прадалі на аўкцыёне за 850 тысяч даляраў

Машына Ford Escort RS Turbo S1, якая належала брытанскай прынцэсе Дыяне з 1985 па 1988 год, пайшла з малатка на аўкцыёне Silverstone. Новы ўладальнік заплаціў за аўто 724,5 тыс. фунтаў стэрлінгаў, або больш за 851 тыс. даляраў, паведамляецца на сайце пляцоўкі.

Прынцэса карысталася машынай нячаста: прабег аўтамабіля на цяперашні момант крыху меншы за 25 тыс. міль, або 40 тыс. км. А за гады, якія ім валодала Дыяна, ён і ўвогуле праехаў усяго каля 6800 міль, або менш за 11 тыс. км.

Першапачаткова Ford быў бэжавым, але яго вырашылі перафарбаваць у чорны колер з пункту гледжання бяспекі. Прадугледжанае ў машыне дадатковае люстэрка задняга віду для супрацоўніка аховы, а ў бардачку аўтамабіля ёсць радыёпрыёмнік.

Пры гэтым выбар такога аўто лічыўся неардынарным для прадстаўніка каралеўскага двара, бо ў машыны тады была рэпутацыя занадта народнай.

Машына вядомая яшчэ і тым, што часцяком трапляла ў кадр, калі Дыяна прыязджала на ёй па пакупкі ў буцікі Чэлсі, а таксама паркавалася каля рэстаранаў Кенсінгтона. Прадстаўнікі аўкцыёну ўдакладнілі, што на некаторых фотаздымках можна ўбачыць на заднім сядзенні аўто маленькага прынца Уільяма, спадчынніка брытанскага трону.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць