Грамадства11

Эрдаган прапанаваў Пуціну пасярэдніцтва ў сітуацыі вакол Запарожскай АЭС

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў Уладзіміру Пуціну, што ягоная краіна можа выступіць пасярэднікам паміж Украінай і Расіяй у сітуацыі з Запарожскай АЭС, паведамляе Бі-бі-сі.

Тэлефонная размова паміж Пуціным і Эрдаганам адбылася ў суботу раніцай, пацвердзіла адміністрацыя прэзідэнта Расіі.

ЗАЭС акупаваная расійскімі войскамі і перыядычна падвяргаецца абстрэлу, у якіх Кіеў і Масква абвінавачваюць адзін аднаго. У чацвер на АЭС пабывалі інспектары Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, якія выказалі занепакоенасць у сувязі з бяспекай станцыі, бо яна атрымала пашкоджанні.

«Прэзідэнт Эрдаган заявіў, што Турцыя можа граць пасярэдніцкую ролю ў дачыненні да Запарожскай АЭС, як гэта было ў выпадку з збожжавай здзелкай» — цытуе адміністрацыю турэцкага лідара агенцтва Франс Прэс.

Раней Турцыя дапамагла заключыць дамову аб разблакаванні ўкраінскіх чарнаморскіх партоў. Украіна і Расія падпісалі з Анкарой і ААН асобныя пагадненні, дзякуючы якім украінскія судны з харчаваннем пачалі пакідаць парты і накіроўвацца ў рэгіёны свету, дзе праз вайну ўзнікла пагроза голаду.

Пра тое, як менавіта могуць праходзіць перамовы аб сітуацыі вакол Запарожскай АЭС, офіс прэзідэнта Турцыі не кажа. Аднак удакладняе, што Пуцін і Эрдаган дамовіліся працягнуць кантакты ва ўзбекскім Самаркандзе, дзе 15-16 верасня будзе праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

На сайце Крамля дадзеных аб прапанове Эрдагана няма. Змест тэлефоннай размовы адміністрацыя прэзідэнта Расіі, перадае так: «Закранута таксама сітуацыя ва Украіне. Рэджэп Таіп Эрдаган адзначыў канструктыўную ролю Расіі ў арганізацыі місіі МАГАТЭ на Запарожскую АЭС. Разгледжаны ход рэалізацыі заключанай у Стамбуле 22 ліпеня пры пасярэдніцтве прэзідэнта Турцыі «збожжавай здзелкі».

Падчас перамоваў прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у жніўні Эрдаган заявіў, што яго вельмі хвалюе крызіс на ЗАЭС. «Мы заклапочаныя. Мы не хочам яшчэ аднаго Чарнобыля», — сказаў тады прэзідэнт Турцыі.

Каментары1

  • антисвета
    03.09.2022
    у 14-м пасярэднікам быў хто? хто памятае? а зараз Эрдаган...
    ну якія ж яны ўсе... "сердабольныя"... гэныя прэзідэнты

Цяпер чытаюць

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як адрозніць часовае выпадзенне валасоў ад аблысення? Тлумачыць трыхолаг

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць