У вячэрняй зводцы Генштаб УСУ Украіны сярод іншага падкрэсліў, што расійскія акупанты пры адступленні вывозяць з раней акупаваных тэрыторый нарабаванае дабро. Сярод пералічаных ім гарадоў — і Сватава ў Луганскай вобласці.

У зводцы Генштаба адзначаецца:
«У выніку паспяховага контрнаступлення нашых войскаў на Харкаўскім кірунку расійскія войскі ліхаманкава пакідаюць свае пазіцыі і бягуць з нарабаваным углыб часова занятых тэрыторый або на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.
У прыватнасці, стала вядома, што каля 150 вайскоўцаў Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі выехалі калонай з Баршчова і Арцёмаўкі Харкаўскай вобласці на двух аўтобусах, адным грузавіку і на 19 выкрадзеных легкавых аўтамабілях.
Такая ж сітуацыя назіраецца і ў горадзе Сватава Луганскай вобласці. Акупанты ў спешцы пакінулі населены пункт на 4 грузавых аўтамабілях «КаМАЗ», 20 браняваных машынах «Тыгр» і выкралі больш за 20 легкавых аўтамабіляў мясцовых жыхароў».
Таксама пра тое, што расіяне і мясцовыя калабаранты пакідаюць мясцовасці на Луганшчыне, паведамляе кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай. Паводле яго звестак, у пункце пропуску ў Станіцы Луганскай заўважаецца аўтамабільная чарга даўжынёй у 12 кіламетраў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары