Свет

Расіяне скупляюць квіткі на авіярэйсы. Эканамісты кажуць пра новую хвалю эміграцыі

Яшчэ ўчора, калі чакаўся выступ прэзідэнта РФ, расіяне сталі гугліць, «як з’ехаць з Расіі». Сёння яны раскупілі авіяквіткі на найбліжэйшыя дні.

Фота: pixabay.com

Нягледзячы на тое, што Пуцін абвясціў «частковую» мабілізацыю, расіяне кінуліся скупляць авіябілеты туды, куды яшчэ могуць уляцець. Пасля ўвядзення санкцый праз вайну ва Украіне магчымасцей у іх засталося не так і шмат.

Самыя папулярныя накірункі — Беларусь, Арменія, Азербайджан, Сербія, Турцыя, Грузія і Казахстан.

Квіткі на найбліжэйшыя пару дзён па гэтых напрамках раскупленыя, на пятніцу, 23 верасня, квіткі часта каштуюць ад тысячы даляраў.

Яшчэ нядаўна расіяне маглі выехаць у краіны «шэнгена» на машыне ці аўтобусе (Еўрасаюз закрыў неба для расійскіх самалётаў з-за вайны ва Украіне), але з 19 верасня Літва, Латвія і Эстонія перасталі пускаць грамадзян РФ з турыстычнымі візамі.

Застаецца магчымасць вылецець праз Беларусь. На заўтра і пятніцу можна купіць квіток з Масквы ў Мінск за 1922 беларускія рублі. Гэта без багажу.

Пасля звароту Пуціна не было афіцыйных заяваў пра якія-небудзь забароны на выезд з Расіі, звязаныя з «частковай мабілізацыяй». Але такая магчымасць не выключаная. У артыкуле 21 закона «аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі» сказана, што «грамадзянам, якія стаяць на вайсковым уліку, з моманту абвяшчэння мабілізацыі забараняецца выезд з месца жыхарства без дазволу ваенных камісарыятаў, федэральных органаў выканаўчай улады».

Эканамісты мяркуюць, што праз мабілізацыю эміграцыя з Расіі павялічыцца і можа перавысіць вясновую хвалю. Уцёкі кваліфікаваных, высокааплатных кадраў з Расіі могуць мець большы ўплыў на эканоміку, чым сама па сабе мабілізацыя — паводле планаў уладаў, у 300 тысяч чалавек.

Каментары

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Аляксандр Усік гаварыў пра траўму спіны, а сам ліха вытанцоўваў на сцэне. Узнік скандал3

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер4

Мерц: Мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй, Пуцін лезе ўсюды18

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях11

Баі ідуць ужо на Днепрапятроўшчыне. Якая сітуацыя каля Купянска, Пакроўска і Дабраполля5

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла31

Латушка: Калі я быў міністрам, Качанава мне налівала7

Трамп разглядае магчымасць выкарыстання для гарантый Украіне амерыканскіх ПВК2

У варшаўскай паліцыі расказалі, чаму ўчора ездзілі ў хаб «Робім Разам» Сяргея Бульбы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць