Меркаванні4444

Падарунак за тое, што гаворыш па‑беларуску

Я, беларускамоўная беларуска, слупянею, калi да мяне раптам на вулiцы звяртаюцца на роднай мове, i губляюся, як першакласнiца. Не разумею з першага разу, чаго ад мяне хочуць. Піша Таццяна Салдаценка («Звязда»).

— Спадарынька, пакiруйце кiроўцам, — просiць мужчына ў машыне. — Паглядзiце, калi ласка, каб я шчыльна пад’ехаў да аўтамабiля, што стаiць наперадзе, але не закрануў яго.

— Што? Куды? Яшчэ раз.

Я, беларускамоўная беларуска, слупянею, калi да мяне раптам на вулiцы звяртаюцца на роднай мове, i губляюся, як першакласнiца. Не разумею з першага разу, чаго ад мяне хочуць. Беларуская мова мае парадаксальнае ўздзеянне на мяне: з аднаго боку, патрабуе любовi i абароны, з другога — палохае. Я адна такая?

Так зручней

Пайсцi ў горад з беларускiм словам на вуснах — гэта подзвiг. Калi ў кавярнi я замаўляю гарбату — прыносяць хлеб, прашу рахунак — прыносяць меню. Калi ў краме прашу падабраць мне пантофлi без абцасаў — паказваюць без шнуркоў. Калi набываю булку з разынкамi — адказваюць: «С резинками не бывает».

Часцяком, калi не хапае сiлаў i часу на тлумачэнне, я пачынаю размаўляць па‑расейску. Работнiкi любой установы становяцца ад гэтага весялейшымi, маўляў, наша ўзяла. А чыя гэта ўзяла?

Адзiн мой беларускамоўны знаёмы нiколi не «хадзiў у горад па‑беларуску», з расейскамоўнымi знаёмымi размаўляў «на iх мове». «Так зручней», — казаў Дзiма. У вынiку ён сам вельмi хутка перайшоў на расейскую мову.

Шчырая беларуска Ўлляна стала расейскамоўнай, калi паехала жыць у Польшчу.

«Усё ж такi расейскую разумее большае кола людзей, — апраўдваецца яна. — Так зручней».

Мая сяброўка Алёна перастала гаварыць па‑беларуску, калi перайшла на новую працу.

«Мяне пачалi падазраваць у апазiцыйнасцi. І хоць мова i палiтыка ў маiм жыццi нiяк не звязаныя, я саступiла. Так зручней».

Мне таксама шмат разоў у розных асяродках i розных сiтуацыях не дазвалялi размаўляць па‑беларуску: хто прасiў адмовiцца, а хто i проста забараняў. Я так i не саступiла. Не з‑за шкоднасцi. Проста МНЕ ТАК ЗРУЧНЕЙ. I былi моманты, калi беларуская мова мяне выратоўвала.

Слова на «дзясятку»

На экзаменах ва ўнiверсiтэце я не эксперыментавала. На якой мове выкладаўся прадмет, на такой i здавала, каб не заблытацца ў тэрмiналогii.

Давялося будучым журналiстам для агульнага развiцця здаваць эканомiку. Я ў ёй, скажу шчыра, плавала. На экзамене, заручыўшыся красамоўствам, «лiла ваду». I вось настаў момант, калi мой мозг выкарыстаў усе расейскiя словы, якiя ведаў, i я выдала:

— Вабiць… вабiць… Не падкажаце, як па‑расейску гучыць гэта слова — «вабiць»?

— Вабiць? Гэта па‑беларуску? Вы фармулюеце думкi па‑беларуску?

А скажыце што‑небудзь яшчэ. Я так даўно не чуў гэтай мiлагучнай мовы.

Да канца экзамену мы з выкладчыкам абмеркавалi гiсторыю i сучаснае становiшча беларускай мовы, i я, безумоўна, атрымала «выдатна» па эканомiцы.

Слова лечыць

За некалькi месяцаў я запiсалася на прыём да аднаго доктара. Вось нарэшце падышла мая чарга. Але ля кабiнета чакала яшчэ адна, на гэты раз «жывая», чарга. Прайшло некалькi гадзiн. А пацыентаў, ахвотных трапiць на прыём, не станавiлася менш. Каля васьмi гадзiн вечара на парозе кабiнета з’явiлася сама доктар.

— Зараз прыму апошняга чалавека, i ў мяне заканчваецца працоўны дзень.

Стомленыя чаканнем пацыенты пачалi абурацца, а я пацiкавiлася па‑беларуску:

— Скажыце, калi ласка, а што рабiць астатнiм — тым, хто не паспеў?

— З астатнiмi мы разбяромся, а вы прайдзiце ў кабiнет, — адказала мне доктар.

Там мы абмеркавалi моду на беларускасць i мiлагучнасць роднай мовы, а пасля плаўна перайшлi да маiх скаргаў на здароўе.

Слова ў падарунак

Я заскочыла ў абутковы аддзел вялiкага ўнiвермага.

— А ў вас толькi вялiкiя лыжачкi для абутку цi ёсць малыя? — пытаюся.

На мяне азiрнулася ўся чарга. Нешта не так? Што са мной? А, гэта таму, што я па‑беларуску размаўляю! Ну, то, слухайце ўсе: я размаўляю па‑беларуску! Павiсла паўза.

— Дык што наконт лыжачкi?

— Пачакайце, калi ласка, хвiлiнку, — прадавачка выйшла з‑за прылаўка i пайшла ўглыбiню залы.

Яна вярнулася з дзвюма маленькiмi абутковымi лыжачкамi рознай формы.

— У нас у продажы толькi вялiкiя. А гэта падарунак. За тое, што па‑беларуску.

Дык як зручней?

— Яшчэ крыху… Блiжэй… Блiжэй. Стоп, — кiрую я кiроўцам.

— Дзякуй вялiкi, я б адзiн не прыпаркаваўся. Можа, па кубачку гарбаты?

Чаму б i не! Я ўпэўнена, што ён запрашае мяне не на лусту хлеба. Бо мы размаўляем на адной мове. I так зручней.

Таццяна Салдаценка, Звязда

Каментары44

Цяпер чытаюць

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь18

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

У дзіцячай тургрупы з Беларусі на адпачынку ў Італіі скралі пашпарты10

Карпушонак прызнала, што перамагчы Латушку ў самой сабой зададзеным фармаце ёй не па сілах24

Мужчына на мыліцах напаў у Мінску на сям'ю з маленькім дзіцём1

Па беларускіх школах разаслалі лісты ад імя МУС, што расійскія вайскоўцы гвалцяць непаўналетніх. Кажуць, што гэта фэйк1

Кіраўнік Пентагона заявіў пра гатоўнасць да аперацыі па зрынанні Нікаласа Мадура2

Экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага пазбавілі міжнароднай абароны ў Польшчы і ўзялі пад варту22

Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы28

Макс Корж пацвердзіў, што прычына адмены канцэрта ў Алматы — паводзіны фанатаў у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь18

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць