Вайна1616

«Для гэтага ёсць толькі адно слова — генацыд». Расійскія вайскоўцы сістэматычна катавалі жыхароў Ізюма

Горад Ізюм быў захоплены расійскімі войскамі неўзабаве пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. За паўгода акупацыі адвольныя затрыманні і сістэматычныя катаванні, якім падвяргалі ўкраінцаў расійскія вайскоўцы, сталі часткай руціны для мясцовых жыхароў, піша Associated Press.

Катавальня ў падвале паліцэйскага ўчастка, дзе расійскія вайскоўцы ўтрымлівалі палонных у Ізюме. 22 верасня 2022 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP / Scanpix / LETA

Журналісты пабывалі ў Ізюме пасля яго вызвалення. Яны ўстанавілі месцазнаходжанне 10 расійскіх катавальняў і наведалі пяць з іх. Сярод іх былі глыбокая яма ў жылым комплексе з надрапанымі датамі на цаглянай сцяне, золкая падвальная турма, якая пахла мачой і пратухлай ежай, а таксама будынак медыцынскай клінікі, аддзяленне паліцыі і дзіцячы сад.

Журналісты AP пагаварылі з 15 людзьмі, якія перажылі катаванні, і дзвюма сем'ямі, чые сваякі так і не вярнуліся з расійскага палону. З гэтых гутарак высветлілася, што як мінімум восем чалавек памерлі ў расійскім палоне. Сямёра з іх не мелі дачынення да Узброеных сілаў Украіны.

Акрамя гэтага, журналісты пабывалі на месцы масавага пахавання ў лесе, аднаго з трох выяўленых пасля адступлення расійскага войска. Там былі пахаваныя людзі са звязанымі рукамі. Не менш за 30 целаў з тых, што былі нядаўна эксгумаваныя, мелі відавочныя сляды катаванняў, піша AP са спасылкай на Харкаўскую пракуратуру. Журналісты таксама ўбачылі сотні спехам пазбіваных драўляных крыжоў, у большасці сваёй безыменных. На адным з іх было напісана, што тут пахаваныя 17 украінскіх салдат.

Лекар, які лячыў параненых падчас расійскай акупацыі, расказаў AP, што да яго рэгулярна прыходзілі людзі з відавочнымі слядамі катаванняў, уключаючы агнястрэльныя раненні кісцяў і стопаў, пераломы і апёкі, але ніхто не хацеў тлумачыць паходжанне гэтых траўмаў. «Нават калі людзі і прыходзілі ў бальніцу — маўчанне было нормай», — распавёў лекар Юрый Кузняцоў.

AP паразмаўляла з 26-гадовым Андрэем Коцарам, вайскоўцам УСУ, якога журналісты ўбачылі ў Ізюмскім манастыры ў гонар Пясчанскай іконы Божай Маці. Ён распавёў, што не паспеў і месяца праслужыць у войску, як пачалося ўварванне. У сакавіку яго схапілі першы раз. Тады расійскія вайскоўцы звязалі яго і кінулі ў траншэю, дзе ён правёў некалькі дзён. Затым яго пачалі збіваць: білі рукамі, нагамі і малатком па каленях. Паколькі ён не мог даць ніякай інфармацыі, яго адпусцілі, папярэдне забраўшы пашпарт і вайсковы білет. «Ты нікому не патрэбен. Мы можам у любы момант цябе застрэліць і закапаць на паўметра пад зямлю», — сказаў адзін з расійскіх вайскоўцаў.

Андрэй Коцар, вайсковец УСУ, якога расійскія жаўнеры катавалі ў Ізюме. 21 верасня 2022 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP / Scanpix / LETA

Пасля вызвалення Коцар вырашыў схавацца ў манастыры. Праз некалькі дзён ён паспрабаваў сысці ў іншае сховішча, але па дарозе яго затрымаў расійскі патруль. У палоне яго трымалі тыдзень. «Яны выкарыстоўвалі, я дакладна не ведаю, нешта накшталт жалезных, можа шкляных стрыжняў, спальвалі скуру патрошкі», — распавёў украінскі вайсковец.

У ліпені Коцара затрымалі трэці раз. Яго ўтрымлівалі ў гаражах побач з мясцовай клінікай і зноў катавалі, у тым ліку з выкарыстаннем току. У палоне ён правёў некалькі тыдняў, пасля чаго яго зноў адпусцілі.

У катавальнай камеры, дзе здзекаваліся з Андрэя Коцара, таксама пабываў 38-гадовы Мікалай Масякін. Ён паступіў на службу ў армію ўжо пасля пачатку расійскага ўварвання.

Першы раз Масякіна затрымалі вясной. Яго кінулі ў яму са стаялай вадой, надзелі кайданкі і падвесілі за іх. «Яны білі мяне палкамі. Яны білі мяне рукамі, яны білі нагамі, тушылі аб мяне цыгарэты, падпальвалі запалкамі. Аднойчы яны сказалі: «Танцуй», але я не стаў — тады яны прастрэлілі мне нагу», — распавёў былы палонны. Праз некалькі дзён яго высадзілі ля лякарні, запатрабаваўшы, каб ён казаў лекарам, што трапіў у аварыю.

Неўзабаве Масякіна зноў затрымалі і даставілі ў будынак школы № 2, дзе яго збівалі разам з іншымі зняволенымі. Па звестках AP, мінімум двое мірных жыхароў загінулі ў гэтай школе. Пазней Масякіна адпусцілі, але праз некалькі дзён схапілі зноў. Гэтым разам яго змясцілі ў гараж недалёка ад клінікі. Разам з ім трымалі больш за 12 чалавек.

Масякін распавёў, што побач з клінікай было чатыры гаражы: у двух утрымлівалі мужчын, у адным — жанчын, а ў самым вялікім — з акном — жылі расійскія вайскоўцы. Масякін і Кацар распавялі журналістам, што па начах чулі крыкі з гаража, дзе знаходзіліся жанчыны. AP піша, спасылаючыся на ўкраінскую выведку, што жанчыны рэгулярна падвяргаліся сэксуальнаму гвалту.

Па словах Масякіна, у клініцы было абсталявана не менш за дзве катоўні: адна для катаванняў токам, іншая для катаванняў вадой. Ён прайшоў праз абедзве. Там жа ён бачыў, як расійскія салдаты выносілі целы забітых.

Людміла Шабельнік, маці забітага ў Ізюме Івана Шабельніка. 25 верасня 2022 года. 25 верасня 2022 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP / Scanpix / LETA

Аб перажытых катаваннях журналістам на ўмовах ананімнасці расказалі яшчэ тры чалавекі. Адкрыта пагаварыць з AP пагадзілася сям'я загінулага Івана Шабельніка — ягонае цела разам з двума іншымі было знойдзена ў сярэдзіне жніўня ў лесе.

Апошні раз Шабельніка бачылі 23 сакавіка, калі ён з сябрам пайшоў у лес па шышкі для распальвання самавара. Пазней адзін з былых палонных распавёў сям'і Шабельніка, што Івана спачатку катавалі ў падвале суседняга дома, а пазней перавезлі ў школу № 2.

Забітага Івана Шабельніка апазналі па куртцы. Ягоны твар быў знявечаны да непазнавальнасці, рэбры зламаныя, а рукі прастрэленыя. Сястра адвяла журналістаў да яго магілы. «Яны катавалі мірных жыхароў проста па жаданні. Для гэтага ёсць толькі адно слова — генацыд», — сказала яна.

Чытайце таксама:

«Кінулі ў мясарубку». Элітная брыгада расійскага ГРУ панесла сур'ёзныя страты пры адступленні з Лімана

«Я туды больш не пайду». Як расійскія кантрактнікі зноў атрымліваюць позвы на вайну

Расійскі афіцэр расказаў, як развівалася ўкраінская аперацыя пад Ізюмам. Ëн не разумее, чаму ўкраінцы не захацелі замкнуць акружэнне

Каментары16

  • Железный Дровосек
    04.10.2022
    А русские точно люди?
  • Valadzimir
    05.10.2022
    Дзіўныя каментары пачала публікаваць "НН". Яшчэ некалькі падобных, і яе можна будзе назваць нацыскай гезетёнкой, а Карпенков з чыстым сумленьнем скажа ціпа, я ж говоріл, что іх надо убівать.
  • гобба
    05.10.2022
    Напоминает. А немцы сомневались, что евреи и гомосеки люди. А японцы, что китайцы люди. Дровосека, а вы не нацист, часом?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне6

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа10

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне19

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне6

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць