Культура

Кампаніі «Будзьма беларусамі» споўніўся год

Кампанія стартавала 1 кастрычніка 2008 года па ініцыятыве 11 грамадскіх аб’яднанняў.

Яе галоўнай мэтай заяўлялася прапаганда беларускай мовы, гісторыі і культуры ў шырокіх слаях грамадства. «Яна была накіравана не на тых, хто ўжо адчувае сябе беларусам, а на тых, хто пакуль яшчэ не асацыіруе сябе з імі.

І мы можам сказаць, што дасягнулі ў гэтай галіне некаторых значных поспехаў», — адзначыла адна з ініцыятараў кампаніі Алена Макоўская.

Як паведаміў БелаПАН каардынатар кампаніі па сувязях з грамадскасцю Ігар Лялькоў, за год па ўсёй Беларусі прайшло больш за 900 мерапрыемстваў: выставы, канцэрты, экскурсіі, літаратурныя сустрэчы, гістарычныя лекцыі, курсы беларускай мовы, прэзентацыі кніг і часопісаў.

«Па нашых падліках, гледачамі і ўдзельнікам нашых мерапрыемстваў сталі каля 75 тыс. чалавек амаль у 150 населеных пунктах Беларусі.

Калі пачыналі кампанію 11 арганізацый, то сёння яе падтрымлівае 31 арганізацыя», — сказаў Лялькоў.

Акрамя таго, паводле яго слоў, да арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў на працягу года далучыліся яшчэ 92 «культурныя адзінкі» — арганізацыі і ўстановы, СМІ і інтэрнет‑рэсурсы, творчыя асобы і калектывы.

Сам Лялькоў лічыць, што кампанія праходзіць нават больш паспяхова, чым планавалі яе арганізатары.

«Мы ўбачылі вялікую запатрабаванасць беларускай культуры ў грамадстве, прычым такую запатрабаванасць, якую не маглі раней задаволіць традыцыйнымі спосабамі ні грамадскія аб’яднанні, ні афіцыйныя структуры. Цяпер кожны дзень да нас звяртаюцца з новымі ініцыятывамі, і мы нават не паспяваем на іх рэагаваць — штосьці даводзіцца адкладваць на больш позні час», — адзначыў Лялькоў. На яго думку, гэта сведчыць аб тым, што людзі імкнуцца ўбачыць новы беларускі культурны прадукт.

Як сказаў каардынатар, цяпер кампанія будзе развівацца яшчэ больш пазітыўна і дынамічна, шукаць новыя арыгінальныя формы данясення беларускай культуры ў масы. «Канцэрты, прэзентацыі — гэта ўжо некалькі надакучыла. Трэба думаць над новымі формамі. Напрыклад, мы планавалі літаратурна‑мастацкі аўтапрабег па гарадах Беларусі. Паспяхова прайшоў выпуск дыска «Тузін Гітоў. Перазагрузка», на якім выканаўцы перакладалі свае песні на беларускую мову. Планаў шмат. Але галоўнае, нам не даводзіцца навязваць гледачам і слухачам беларускую культуру», — заявіў Лялькоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»73

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Усе навіны →
Усе навіны

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам5

Стала вядома, як выглядае Махамед Альдасары — загадкавы новы кіраўнік Прыёрбанка16

Польская пракуратура: Прыкладаем усе намаганні па высвятленні месцазнаходжання Мельнікавай1

«Прыгадала татавы словы: трэба пальцамі калоць у вочы». Жанчына расказала, як выжыла падчас нападу маньяка-ліфцёра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»73

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць