Выехаўшы з бацькам на рыбалку на Плешчаніцкае вадасховішча, 11-класнік Плешчаніцкай СШ №1 Ягор Беляковіч звярнуў увагу на незвычайныя гукі. Хлопец пайшоў на іх і выявіў, што ў старым рэзервуары з боку дамбы сядзяць два бабры, паведамляе рэгіянальны тэлеграм-канал.

Падлетак паклікаў на дапамогу бацьку, да месца здарэння падцягнуліся іншыя рыбаловы.
Пасля абмеркавання сітуацыі дарослыя зразумелі, што сваімі сіламі вызваліць жывёл з палону ў іх не атрымаецца. Тады бацька хлопчыка звярнуўся да знаёмага паляўнічага — супрацоўніка лясгаса. Прыехаўшы на месца і ацаніўшы сітуацыю, той паведаміў, што адзін і ён тут не справіцца ды паехаў па дапамогу.
Аперацыя па выратаванні баброў зацягнулася да позняга вечара. Бацька і сын вярнуліся дадому, не дачакаўшыся яе завяршэння. А на наступны дзень, калі Ягор зноў адправіўся на вадасховішча, жывёл у рэзервуары ўжо не было.
«Пазней нам стала вядома, што звяркоў дасталі работнікі лесу ўжо ў цемры, — распавядае Ягор, — з выкарыстаннем спецыяльнай тэхнікі і прыстасаванняў. Я рады, што яны засталіся жывыя».
-
Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку
-
«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»
-
«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары