Усяго патроху88

Чаму каты труцца аб вас, а сабакі намагаюцца аблізаць твар: заолагі расказваюць пра дзівацтвы хатніх жывёл

Навукоўцы тлумачаць, чаму некаторыя дзіўныя паводзіны хатніх жывёл могуць мець больш сэнсу, чым вы думаеце.

Фота: Pixabay

Хатнія жывёлы часам робяць дзіўныя рэчы. Прынамсі, так можа здацца людзям. Але гэтыя рысы часта маюць сэнс для жывёл, кажуць навукоўцы.

Ваш сабака не цалуе вас, а маніпулюе

У той час як сабакі маюць шмат звычак, успадкаваных ад ваўкоў, яны таксама выпрацавалі некалькі ўласных сучасных прыёмаў, напрыклад, «вочы шчанюка» — нявінны позірк, перад якім нельга ўстаяць. У сабак развіліся пэўныя мышцы вакол вачэй, каб маніпуляваць людзьмі — і яны паспяхова гэтым карыстаюцца.

Як і ваўкі, сабакі таксама любяць лізаць твары. Людзі думаюць, што гадаванец іх цалуе, але ж гэта не так. Гэтак шчанюкі-ваўкі атрымліваюць ежу з рота сваіх бацькоў. Таксама гэта можа быць знакам падпарадкавання. Калі асобіна ніжэйшага рангу набліжаецца да асобіны вышэйшага рангу, яна апускаецца вельмі нізка і аблізвае дамінуючага, каб прадэманстраваць, што не з'яўляецца пагрозай.

Сабакі могуць вучыцца ў людзей, гэтак жа, як дзеці вучацца ў дарослых — і насамрэч сабакі вучацца нават лепш, чым дзеці. Калі вы паказваеце дзецям, як штосьці рабіць, і паказваеце пры гэтым непатрэбныя крокі — дзеці будуць капіяваць іх поўнасцю. Але як толькі сабакі разумеюць, як штосьці зрабіць, яны больш не робяць непатрэбных крокаў, бо хутчэй разумеюць канчатковую мэту гульні.

Нягледзячы на ​​гэта, іх старажытныя інстынкты захоўваюцца. Сабакі, напрыклад, часта «засцілаюць сабе ложак», кружачыся па коўдрах ці сабачых ложках, перш чым уладкавацца. Гэтая звычка, верагодна, паходзіць ад спрадвечнага інстынкту ствараць бяспечнае, цёплае месца для сну.

Яны таксама часам кружацца, перш чым спаражніцца, што некаторыя даследчыкі тлумачаць спробай выраўняцца з магнітным полем Зямлі, у прыватнасці з воссю поўнач-поўдзень. Але тут меркаванні разыходзяцца і не кожны навуковец у гэтым перакананы.

Часам пасля спаражнення сабакі заграбаюць лапай зямлю. Яны не закопваюць свае фекаліі, а намагаюцца пакінуць свой пах. А драпанне зямлі робіць дадзенае месца заўважным.

Такі паказальнік прызначаны для іншых сабак — гэта адна з асаблівасцяў, якую яны атрымалі ў спадчыну ад ваўкоў. Але выказваюцца здагадкі, што ў пахах можа быць закадавана шмат іншай інфармацыі аб такіх рэчах, як, напрыклад, рэпрадуктыўны стан ці стан здароўя.

Ёсць некаторыя паводзіны, якія даследчыкі не могуць растлумачыць. Напрыклад, «зумі» — тэрмін, які часта выкарыстоўваецца для апісання шалёных і, здавалася б, выпадковых рухаў сабакі, выкід энергіі, калі гадаванец бегае вар'яцкімі маніякальнымі коламі з разяўленай пашчай, высунутым языком і вушамі назад. Сабакі робяць гэта, калі узбуджаныя або шчаслівыя.

Фота: Pixabay

Чаму ваш кот «тыкаецца» ў вас

Коткі, у адрозненне ад сабак, амаль заўсёды закопваюць свае спаражненні. Яны намагаюцца замесці сляды свайго знаходжання ў канкрэтным месцы.

Шмат праяваў каціных паводзінаў таксама паходзіць з іх дзікага мінулага. Яны вельмі драпежныя жывёлы, якія найбольш актыўныя на досвітку і ў прыцемках, але знаходзяцца ў сярэдзіне харчовага ланцуга — адначасова і паляўнічыя, і аб’ект палявання.

Эксперты таксама настойваюць на тым, што рэпутацыя кошак як сацыяльна аддаленых істот, — незаслужаная.

У катоў ёсць пахкія залозы на твары, і калі яны труцца галавой аб чалавека, яны, верагодна, пакідаюць сакрэт, каб пазначыць сваіх сацыяльных партнёраў.

«Размінанне» — гэта тое, што кацяняты робяць са сваёй маці падчас кармлення, каб стымуляваць выпрацоўку малака. Дарослыя каты могуць «тыкацца» ў чалавека, калі той адчувае сябе расслаблена або спрабуе супакоіцца. Гэта падобна да смактання вялікага пальца ў дзяцей, кажуць ветэрынары.

Фота: Pixabay

Каментары8

  • Олег
    13.10.2022
    Мой кот писает и какает в унитаз, потом ищет хозяина, чтобы показать содеянное. Он же научил второго кота писать туда же. Но по какой-то причине какать там запрещает. В общем свои заморочки.
  • Что ни говори, а корова лучше!
    13.10.2022
    Олег, а третий кот ?
  • і-котка
    13.10.2022
    кліча? ну пэўна таму, што вы яго хваліце)
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»2

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць