Грамадства11

Генштаб: Аснову саюзнай рэгіянальнай групоўкі складзе беларуская армія, расіяне пачнуць прыбываць у найбліжэйшыя дні

Намеснік начальніка Генштаба Узброеных сілаў Беларусі па навуковай працы палкоўнік Віктар Тумар расказаў, як мае выглядаць рэгіянальная групоўка войскаў «Саюзнай дзяржавы», стварэнне якой у Беларусі нядаўна анансавалі Лукашэнка і Міністэрства абароны.

Віктар Тумар. Фота: Міністэрства абароны

Аснову рэгіянальнай групоўкі, па словах Тумара, складуць «Узброеныя сілы Беларусі па штаце мірнага часу, а таксама асобныя вайсковыя фармаванні Расійскай Федэрацыі».

Пры гэтым Рэгіянальная групоўка, падкрэсліў ён, «з'яўляецца выключна абарончым праектам», задача якой — «узмацненне аховы і абароны дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь для зніжэння ваеннай актыўнасці ў прыгранічных раёнах».

Войскі з расійскага складніка Рэгіянальнай групоўкі, паводле вайсковага чыноўніка, пачнуць прыбываць на тэрыторыю Беларусі «літаральна ў найбліжэйшыя дні». Колькасць іх Віктар Тумар не назваў.

Чытайце таксама:

Што азначае разгортванне рэгіянальнай групоўкі? Беларускае войска плануе ўступіць у вайну?

«Каб зняць занепакоенасць беларускіх братоў». У Дзярждуме РФ заявілі, што сумесную групоўку ў Беларусі разгарнулі па просьбе Лукашэнкі

Каментары1

  • Пеця
    14.10.2022
    То бок ваш пуцiн рашыў, што асноўную колькасць мяса з беларускага напрамка павiнны скласцi беларусы? Дулю. Пачнецца вайна, але не з Украiнай, а тут. са здраднiкамi.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць