МУС абнавіла спіс асоб, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай» дзейнасці, і дадало ў яго 79 чалавек. Спіс апублікаваны на сайце МУС.

Сярод новых «экстрэмістаў» — такія вядомыя людзі, як асуджаны да «хатняй хіміі» папулярызатар «Вікіпедыі» Марк Бернштэйн, асуджаная да «хіміі» каардынатарка «Лятучага ўніверсітэта» Таццяна Вадалажская і ўжо вызваленая блогерка Вольга Такарчук.
Усяго ж у гэтым спісе цяпер 700 чалавек.
-
Праз крызіс, выкліканы паветранымі балонамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя
-
Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму
-
Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары