Вайна22

Ва Украіне загінуў мабілізаваны айцішнік банка. Яму належала адтэрміноўка, але яго забралі ў армію і праз два тыдні адправілі на вайну

Супрацоўнік «Райфайзенбанка» Цімур Ізмайлаў, якога мабілізавалі нягледзячы на «бронь», загінуў ва Украіне пад мінамётным абстрэлам, паведаміў ягоны адвакат Канстанцін Ярохін, піша meduza.io.

Цімур Ізмайлаў

Ізмайлаву было 33 гады. Ён быў адным з ключавых IT-спецыялістаў у банку, суправаджаў сістэму «Мір». Яго мабілізавалі 23 верасня, ужо 7 кастрычніка ён трапіў у зону баявых дзеянняў, а 13 кастрычніка загінуў.

«Пададзена больш за сем скаргаў. Пададзены пазоў. Пададзеныя звароты на ўсе гарачыя лініі. Публікацыі ў СМІ і т.д. і такі вынік», — напісаў Ярохін у сваім тэлеграм-канале.

Адвакат заяўляе, што Ізмайлаву належыла адтэрміноўка ад прызыву па месцы працы як айцішніку з сістэмна значнага банка. 23 верасня Мінабароны заяўляла, што супрацоўнікаў IT-сферы, аператараў сувязі, СМІ і банкаў не будуць прызываць у рамках мабілізацыі. Спісы з імёнамі тых, у каго ёсць «бронь», Цэнтрабанк адправіў у Генштаб 28 верасня, але яны дагэтуль не дайшлі да ваенкамата, сцвярджае абаронца. У Мінабароны і ваеннай пракуратуры Ярохіну заявілі, што не валодаюць данымі аб мабілізаваным супрацоўніку «Райфайзенбанка».

Раней сястра Цімура Ізмайлава Ганна паведамляла тэлеграм-каналу «Осторожно, новості», што яе брата запрасілі ў ваенкамат для «ўдакладнення дакументаў» яшчэ 18 верасня, за тры дні да абвяшчэння мабілізацыі. Там яму ўручылі позву на вучэбныя зборы на 22 верасня, а на наступны дзень забралі ваенны білет і мабілізавалі.

Паводле яе слоў, у той момант, калі Цімура мабілізавалі, у сям'і не было часу на збор дакументаў, якія пацвярджаюць яго права на «бронь». «На сённяшні дзень усе дакументы, якія пацвярджаюць яго права на адтэрміноўку, у нас ёсць. — распавядала яна 3 кастрычніка. — Калі мы з'явіліся ў ваенкамат з гэтымі дакументамі, вайсковы камісар у агрэсіўнай манеры растлумачыў нам, што гэтыя дакументы нічога не значаць, што «нічога мы зрабіць не можам» і што раз ён ужо мабілізаваны, то ён будзе служыць».

Каментары2

  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    21.10.2022
    Супрацоўнікі ваенкамата самые лепшыя і смелыя афіцэры. Кадравы ваенны - чалавек, якога мы кормім у мірны час, каб у ваенны час ён нас адправіў на фронт.
  • AlesGut
    21.10.2022
    Але дакладна вядома што на вяроўцы гэтага т.з. айцішніка ніхто на фронт не цягнуў

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў19

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя19

«Гэты ўдар цяжка пераацаніць». Чым унікальная атака «Фламінга» на завод у Воткінску1

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў11

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў19

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць