Нерухомасць

Як выглядаюць аднапакаёўкі з самым танным метрам у Мінску

Часам у самых танных кватэрах у Мінску ёсць падвох: калі паглядзець на цану за квадратны метр, то атрымліваецца не так ужо і танна. Realt.by вырашыў абапірацца менавіта на кошт «квадрата» і знайшоў аднапакаёўкі па цане танней за 1100 даляраў за метр. Як яны выглядаюць і колькі каштуюць?

Вуліца Убарэвіча (Заводскі раён)

Кватэра месціцца ў пяціпавярховым доме 1967 года пабудовы на Убарэвіча, 140. Аднапакаёўка знаходзіцца на другім паверсе і займае 35,5 квадратнага метра, кухня — 6,2 м².

Капітальны рамонт праводзілі ў доме ў 2012 годзе. Прадаецца аднапакаёўка з асобным жылым пакоем. На падлозе ў кватэры ляжыць лінолеум. Ёсць зашклёны балкон і раздзельны санвузел.

Дом знаходзіцца недалёка ад парку і Чыжоўскага вадасховішча.

Квадратны метр каштуе 1070 даляраў. У выніку кватэра абыйдзецца ў 38 тысяч даляраў.

Вуліца Чырвонаслабодская (Заводскі раён)

Кватэра знаходзіцца на Чырвонаслабодскай, 15/2 у дзевяціпавярхоўцы на першым паверсе. Дом быў узведзены ў 1977 годзе. Агульная плошча аднапакаёўкі — 34,9 квадратнага метра, кухня займае 7,6 м².

Кватэра падрыхтаваная да рамонту. У ёй ёсць асобны жылы пакой і раздзельны санвузел. Аднапакаёўка ідзе без балкона.

Побач з домам ёсць зялёная зона, Чыжоўскае вадасховішча і заапарк.

Квадратны метр каштуе 1060 даляраў. Кватэру ацанілі ў 37 тысяч даляраў. Але кошт яшчэ можа знізіцца, бо ўладальнікі гатовыя да гандлю.

Вуліца Ілімская (Заводскі раён)

На Ілімскай, 21 прадаецца кватэра на апошнім паверсе дзевяціпавярховіка 1986 года пабудовы. Агульная плошча аб'екта — 39,1 м² з кухняй ў 7 м².

Кватэра знаходзіцца ў выдатным стане, што дазваляе засяліцца адразу пасля пакупкі. Тут ёсць раздзельны санвузел і зашклёны балкон. На падлозе ляжыць ламінат.

У раёне шмат зялёных зон. Побач ёсць прадуктовая крама і аптэка.

Кошт квадратнага метра — 1061 даляр. Кошт кватэры — 41 500 даляраў.

Вуліца Люцынская (Фрунзенскі раён)

У дзевяціпавярхоўцы на Люцынскай, 29 прадаецца кватэра на першым паверсе. Яе агульная плошча — 42,8 квадратнага метра, кухня — 9 «квадратаў».

Кватэра патрабуе рамонту. У ёй ёсць зашклёная лоджыя і раздзельны санвузел. Таксама за аднапакаёўку замацавана месца ў склепе.

У паўгадзіне хады ад дома знаходзіцца заказнік «Лебядзіны».

Кватэра каштуе 45 900 даляраў. Атрымліваецца, што квадратны метр ацэньваюць у 1072 даляра.

Вуліца Казінца (Кастрычніцкі раён)

Кватэра прадаецца па адрасе Казінца, 76 у дзевяціпавярховым доме 1976 года пабудовы на шостым паверсе. Капрамонт там праводзілі ў 2015 годзе. Агульная плошча аб'екта — 42,2 квадратнага метра, кухня — 7,1 м².

Кватэра мае патрэбу ў рамонце. У аднапакаёўцы ёсць дзве зашклёныя лоджыі, раздзельны санвузел. Таксама маецца гардэробная. На падлозе ляжыць ламінат.

Побач пралягае экалагічная сцежка і вадасховішча Лошыца.

Кошт квадратнага метра — 1007 даляраў. Кошт кватэры — 42 500 даляраў.

Вуліца Велозаводская (Ленінскі раён)

У двухпавярховым доме 1949 года пабудовы на Велазаводскай, 2 прадаецца кватэра агульнай плошчай 43,7 м². Кухня займае 5,9 м². Аднапакаёўка размяшчаецца на 2-м паверсе.

Паводле інфармацыі з аб'явы, капрамонт у доме праводзілі ў 1983 годзе. Столі ў сталінцы дасягаюць амаль 3 метраў. У кватэры зроблены нядрэнны рамонт, ёсць адкрыты балкон і раздзельны санвузел. У кухні газавая калонка.

Побач з домам ёсць Антонаўскі парк.

Цана квадратнага метра самая нізкая ў гэтай падборцы — 950 даляраў. Сама кватэра каштуе 41 500 даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як пасля 40 гадоў дыктатуры пабудаваць дэмакратыю? Беларус вывучае досвед Тайваня2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»11

Насуперак санкцыям у Беларусь працягваюць гнаць машыны з Еўропы з аб'ёмам больш за 1,9 літра. Але ёсць нюансы9

Школа абвалілася на вачах у людзей у Новасібірскай вобласці РФ3

Сакрэт даўгалецця: чаму так шмат японцаў жывуць даўжэй за 100 гадоў5

Сёстрам Груздзевым не дазволілі выступіць на галоўным форуме ў Дзень адзінства, а падпісчыкі западозрылі іх у здрадзе13

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна2

Саша Філіпенка: Статкевіч — глыба, але ў Беларусі ўжо дастаткова Мандэлаў на квадратны метр53

У Беларусь з Грэцыі прыбыла прадстаўнічая кітайская дэлегацыя12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць