Вайна11

«Расейцы часта абвінавачваюць іншых у тым, што плануюць самі». Украінскія ўлады адрэагавалі на словы Шайгу пра «брудную бомбу»

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу сёння правёў размовы са сваімі французскім, турэцкім і брытанскім калегамі і, як вынікае з афіцыйных паведамленняў, давёў «свае заклапочанасці з нагоды магчымых правакацый з боку Украіны з выкарыстаннем «бруднай бомбы». Улады Украіны пракаментавалі гэтую легенду крамлёўскай прапаганды.

«Хлусня Расіі пра нібыта планы Украіны ўжыць «брудную бомбу» настолькі абсурдная, наколькі небяспечная. Па-першае, Украіна з'яўляецца адказным бокам Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі: мы не маем ніякіх «брудных бомбаў» і не плануем іх мець. Па-другое, расейцы часта абвінавачваюць іншых у тым, што плануюць самі», — напісаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў твітары.

У вечаровым звароце з гэтай нагоды выказаўся і Уладзімір Зяленскі.

Фота: Ron Haviv, ronhaviv_vii / Twitter

«Калі сёння расійскі міністр абароны ладзіць тэлефонную карусель і абзвоньвае замежных міністраў з аповедамі пра так званую «брудную» ядзерную бомбу, усе ўсё добра разумеюць. Разумеюць, хто з'яўляецца крыніцай ўсяго бруднага, што можна толькі ўявіць у гэтай вайне», — выказаўся ён.

«Калі хтосьці і можа ўжыць ядзерную зброю ў нашай частцы Еўропы, то гэта толькі адзін суб'ект — і гэты суб'ект якраз і загадаў таварышу Шайгу кудысьці там тэлефанаваць, — дадаў Зяленскі.

Лічу, што цяпер свет павінен максімальна строга адрэагаваць. Калі Расія падрыхтавала чарговае ўзняцце ставак і чарговы эскалацыйны крок — яна ўжо цяпер, прэвентыўна і да любога новага свайго «бруду», павінна ўбачыць, што свет гэта не праглыне».

Каментары1

  • Лепей пы сарціры цёплыя зрабілі за Ўралам
    23.10.2022
    “расейцы часта абвінавачваюць іншых у тым, што плануюць самі” - лукашысты робяць тое ж самае - гэта мабыць гэбэшная спадчына ў іх такая агульная вылазіць

Цяпер чытаюць

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь7

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Бондарава і ўсе астатнія. Топ-20 беларусаў, пра якіх у 2025 годзе чыталі ў беларускай Вікіпедыі13

Рубіа заявіў, што ЗША збіраюцца купіць Грэнландыю, а не забіраць яе сілай7

Севярынец: Аўтуховіча ў турме прызнаюць легендай нават тыя, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй. Ён крэмень2

«Нават сабака баіцца». У Оршы вырасла гара смецця, але яе ніхто не прыбірае1

Леся Руднік больш не дырэктарка Цэнтра новых ідэй. З арганізацыі сыходзіць Генадзь Коршунаў41

Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён папрасіў у Бога шмат снегу і мароз. І прапанаваў выяўляць ворагаў з дапамогай абраза27

Бяляцкі ў тэксце для New York Times: Свет не павінен спісваць Беларусь як краіну, якая канчаткова адышла ў сферу ўплыву Расіі38

Выйшаў апошні выпуск «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь7

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць