Грамадства22

Расія спрабуе вербаваць былых байцоў афганскага спецназа для вайны ва Украіне

Паводле паведамлення Foreign Policy, чальцы корпуса камандас Нацыянальнай арміі Афганістана, якія прайшлі навучанне ў Вялікабрытаніі і ЗША, атрымліваюць прапановы далучыцца да расійскіх узброеных сіл праз месенджары WhatsApp і Signal.

Пасля сыходу з Афганістана сіл Захаду ў краіне засталіся блізу 30 тысяч добра навучаных байцоў спецназа, кажуць крыніцы выдання.

Большасць з іх засталіся без працы, а некаторыя асцерагаюцца за сваё жыццё, бо талібы маюць намер помсціць усім, хто супрацоўнічаў з сіламі НАТА.

Крыніцы ў афганскіх службах бяспекі мяркуюць, што ўразлівасць становішча гэтых людзей можа зрабіць іх лёгкай здабычай для расійскіх вярбоўцаў.

«У іх няма ні краіны, ні працы, ні будучыні. Ім няма чаго губляць», — сказала адна з крыніц Foreign Policy.

На яе думку, прыняць прапанову Расіі могуць блізу 10 тысяч чалавек. Гэта можа сур'ёзна адбіцца на становішчы спраў на фронце, прагназуюць эксперты.

Пакуль незразумела, якім чынам яны маглі б пакінуць Афганістан, але, як мяркуецца, Масква возьме на сябе ўрэгуляванне гэтага пытання з рэжымам талібаў.

Каментары2

  • Мойша
    26.10.2022
    Газ прадаецца ў Эўропу, грошы ё, чаму б не ваяваць
  • россия - террористическая страна
    26.10.2022
    Ну что тут можно сказать. Режим талибов во всем мире признан террористическим, следом и путинский режим нужно признавать террористическим.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей18

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Спыніліся апошнія пастаўкі расійскай нафты ў Еўрасаюз. Расія сама разбамбіла нафтаправод8

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым5

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва4

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

У Дзень святога Валянціна абрынулася знакамітая Арка закаханых у Італіі1

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

«Ну да». Два словы, якія могуць змяніць жыццё беларуса — прынамсі, варта паспрабаваць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей18

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць