Грамадства22

Даследаванне: У Літву пераехалі каля 40 тысяч беларусаў, літоўцам праблем гэта не стварае

Паводле звестак Літоўскага цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы, цяпер у Літве знаходзіцца каля 40 тысяч грамадзян Беларусі. Такую колькасць выявіла апытанне і інтэрв'ю, накіраваныя на вызначэнне асноўных прычын прыбыцця беларусаў у Літву і з якімі праблемамі яны сутыкаюцца ў гэтай краіне, піша «Новы час».

Як лічаць літоўскія спецыялісты, вайна Расіі ва Украіне стала сігналам таго, што часовае перасяленне ў Літву можа заняць больш часу, чым дагэтуль думала большасць беларусаў. Такая сітуацыя можа парадаксальным чынам стымуляваць жаданне беларусаў мацней інтэгравацца ў Літве (як асобных людзей, так і арганізацыі).

Па звестках праведзенага апытання, каля 86 % рэспандэнтаў пакінулі Беларусь па палітычных матывах. Большасць прыехаўшых у Літву — людзі працаздольнага ўзросту, якія маюць на новым месцы пастаянную крыніцу даходу (амаль 70 % апытаных). 68% рэспандэнтаў маюць від на жыхарства ў Літве, 15% — гуманітарную візу, а крыху больш за 8 % атрымалі афіцыйны прытулак або чакаюць рашэння аб наданні прытулку.

Асноўнымі прычынамі, па якіх рэспандэнты абралі Літву замест іншай краіны, з'яўляюцца магчымасць атрымання візы або дазволу на часовае пражыванне ў Літве, адсутнасць моўнага бар'ера, асабісты вопыт жыцця ў Літве, лепшы палітычны клімат для грамадскай і прафесійнай дзейнасці, а таксама давер да вяршэнства закона.

Прыезд беларусаў у Літву не стварае значных выдаткаў для літоўскага бюджэту: сацыяльнымі праграмамі ў гэтай краіне карыстаюцца толькі 10 % беларусаў, пры гэтым некаторыя з гэтых праграм рэалізуюцца няўрадавымі арганізацыямі.

Прыбыццё бежанцаў з Украіны і больш спрыяльныя ўмовы для інтэграцыі ўкраінцаў на рынак працы не выклікалі напружанасці паміж беларусамі і ўкраінцамі ў Літве, але прывялі да недаверу беларускай дыяспары да літоўскіх устаноў. Тым больш, што прычыны для больш спрыяльных умоў для бежанцаў з Украіны, з пункту гледжання беларускай дыяспары, належным чынам не тлумачацца.

Беларусы адчуваюць сябе дадаткова ўразлівымі праз тое, што беларускія ўлады могуць выкарыстоўваць консульскія паслугі як сродак сачэння і ціску нават за мяжой.

Рэспандэнты ацэньваюць пачуццё бяспекі ў Літве ў сярэднім на 8,81 з 10 балаў, а якасць жыцця ў Літве ў сярэднім на 7,62 з 10.

Беларусы ў Літве сутыкаюцца з праблемамі, якія актуальныя для ўсіх жыхароў Літвы: інфляцыя, занепакоенасць адносна магчымай ваеннай агрэсіі супраць Літвы, недахоп месцаў у дзіцячых навучальных установах, доўгія чэргі ва ўстановах аховы здароўя, надзвычай высокія цэны на арэнду жылля і г.д.

Даследаванне праводзілася ў Літве ў чэрвені-верасні 2022 года. Літоўскія сацыёлагі адзначаюць, што было праведзена колькаснае апытанне грамадскай думкі на анлайн-платформе пры ўдзеле 335 рэспандэнтаў, а таксама 11 глыбінных інтэрв'ю, якія пашыраюць аналіз колькасных даных.

Каментары2

  • Прыплылi
    03.11.2022
    I усё з-за псiхiчна хворага ўвязаўшага краiну ў вайну.
  • Litvin
    03.11.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы3

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Англіканскую царкву ўзначаліла жанчына7

Расійская брыгада «Эспаньёла», якая складалася з ультраправых футбольных фанатаў для вайны з Украінай, абвясціла пра расфарміраванне7

На выступе ў Сочы Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе: «Я больш не буду» 6

«Зразумела, што такое быць дарослай». Праграмістка пераехала ў Лос-Анджэлес з EPAM і сышла ў Disney9

Што з якасцю мабільнага інтэрнэту? Міністр спрабуе патлумачыць10

Выпадковы сведка заспеў маньяка-ліфцёра каля ахвяры. І папрасіў яго пабыць побач з забітай дзяўчынай, пакуль не прыедзе міліцыя7

Раптоўна памёр адзін з начальнікаў брэсцкай міліцыі16

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы3

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць