Вайна

Украіна атрымала сістэмы NASAMS. У чым іх перавага?

Дзве сістэмы, дастаўленыя ў Кіеў, страляюць звычайнымі ракетамі класа «паветра-паветра» і могуць значна дапамагчы на полі бою.

Фота: twitter Oleksii Reznikov

NYT паведамляе, што Украіна атрымала першую партыю сучаснай супрацьпаветранай зброі. Гэта сістэмы, вядомыя як NASAMS — Нацыянальная ўдасканаленая зенітна-ракетная сістэма, якая вырабляецца сумесна ЗША і Нарвегіяй.

Яна ўключае ў сябе радар, датчыкі, пускавыя ўстаноўкі, якія могуць быць загружаныя шасцю ракетамі ў кожную, і мабільны камандны цэнтр, дзе салдаты могуць сачыць за паветранымі пагрозамі. Кожны кампанент можна буксіраваць ці хутка перамяшчаць у кузаве грузавіка.

Прадстаўнік Пентагона кажа, што NASAMS можа абараніць амаль ад любога тыпу паветранай пагрозы, якія толькі могуць сыходзіць ад Расіі.

Сістэма можа быць асабліва карыснай для Украіны, улічваючы, што наземная пускавая ўстаноўка можа страляць адносна недарагімі ракетамі. Прычым саюзнікі Кіева маюць ракеты, прыдатныя для NASAMS, у вялікай колькасці.

Дзясяткі ўкраінскіх вайскоўцаў нядаўна скончылі навучанне ў Нарвегіі па эксплуатацыі і абслугоўванні сістэмы. Першыя два NASAMS, дастаўленыя ў Кіеў, ужо заступілі на баявое дзяжурства, але колькасць пускавых установак у складзе кожнай з іх невядомая.

Гэта зброя звычайна адносіцца да таго, што ваенныя называюць сістэмай супрацьпаветранай абароны сярэдняга радыусу дзеяння. Яна мае меншы радыус дзеяння, чым больш буйныя і дарагія сістэмы, такія як ракетны комплекс Patriot.

Такім чынам, хаця NASAMS можа збіваць беспілотнікі, верталёты, рэактыўныя самалёты і крылатыя ракеты, ён не лічыцца эфектыўным супраць балістычных ракет таго тыпу, які Расія, як паведамляецца, спрабуе набыць у Ірана.

***

Пускавая ўстаноўка здольная страляць чатырма рознымі ракетамі амерыканскай вытворчасці, у тым ліку AIM-9X Sidewinder з цеплавым навядзеннем і ўдасканаленай ракетай «паветра-паветра» сярэдняй далёкасці AIM-120.

Гэтых ракет шмат на складах вайскова-паветраных сілаў ЗША, краін NATO ды іншых партнёраў.

Сістэма NASAMS з'яўляецца адной з тых, якія разглядаюцца ў якасці асновы Еўрапейскага нябеснага шчыта, праекта 15 еўрапейскіх краін на чале з Германіяй, якія будуць закупляць розныя ракеты для абароны ад патэнцыйнага ваеннага ўварвання Масквы.

Пускавыя ўстаноўкі, якія прыбылі ва Украіну, з'яўляюцца часткай пакета дапамогі ў памеры 770 мільёнаў долараў, аб'яўленага Пентагонам 1 ліпеня. У жніўні Пентагон абвясціў, што выдзеліць Украіне грошы на набыццё яшчэ шасці ўстановак і дадатковых ракет для стральбы з іх.

«NASAMS не будзе здольная абараніць неба над усёй Украінай, але гэта значна павялічыць здольнасць абараняць ключавыя раёны», — кажа прадстаўнік Пентагона. «І Украіне трэба больш, чым тыя два блокі, якія яны цяпер маюць».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска4

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына з помсты пісаў даносы на канкурэнтаў — чым скончылася гісторыя1

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант18

«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 171

«Пры норме ў 12 пацыентаў прымае 30». Суд з-за выдаленага зуба ў Рагачове паказаў недахоп дактароў у рэгіёнах4

На Камароўскім рынку ў Мінску патаннелі клубніцы і чарэшня

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі2

Паведамляецца пра выкід радыяцыі ў Натанзе ў Іране3

Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу5

Трамп: Некаторыя ў Іране смела гаварылі. Цяпер яны мёртвыя, і будзе яшчэ горш!10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска4

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць